Планета ў падарунак. Людмила Рублевская

Читать онлайн книгу.

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская


Скачать книгу
., 2024

      © Сівец Т. М., 2024

      © Беланожка А. М., 2024

      © Кішчанка А. М., выява на вокладцы, 2024

      © Карлюкевіч А. М., укладанне,

      Калі не жадаеш пагібелі чалавецтву…

      На старонках зборніка «Планета ў падарунак» паядналіся аповесці і апавяданні фантастычнага і фэнтэзійнага характару, напоўненыя жаданнем перажыць уяўнае, а часцей зусім неверагоднае. Генадзь Аўласенка, Раіса Баравікова, Алёна Беланожка, Сяргей Белаяр, Алесь Бычкоўскі, Анатоль Казлоў, Людміла Рублеўская, Таццяна Сівец, Андрэй Федарэнка… Кожны з празаікаў шукае сваю мастацкую ісціну, імкнецца праз крыштальна чыстае люстэрка зазірнуць у прасторы касмічнай бясконцасці, неверагодна аддаленыя ад нашых зямных клопатаў. Аднак падаецца, што ўсе гэтыя творы вядуць нас у далеч патрэбную і неабходную…

      Крытыкі і літаратуразнаўцы, якія, па праўдзе кажучы, не так і часта разглядаюць творы фантастычнага жанру, пастаянна «блукаюць у трох соснах», шукаючы адказы на пытанні кшталту: «Ці павінна быць фантастыка жыццёвай? Ці наадварот – творы фантастычнага і фэнтэзійнага характару павінны быць цалкам адарванымі ад жыцця?» Пакінем пошук адказаў на гэтыя і падобныя пытанні даследчыкам. А самі паспрабуем знайсці ў прапанаваных творах нешта блізкае і зразумелае асабіста нам, тое, што пашырыць нашы ўяўленні пра ўчарашняе, сённяшняе жыццё і дапаможа зазірнуць у заўтра. Мэтр савецкай фантастыкі Аляксандр Казанцаў лаканічна заўважыў: «Навуковая фантастыка нагадвае ліхтар, які асвятляе рух наперад караблю прагрэсу». Не пагадзіцца з гэтымі словамі нельга. А час падкідвае ўсё новыя ўяўленні пра верагоднае і неверагоднае…

      Шукаючы ў мастацкай літаратуры розных накірункаў «лекі», мы імкнёмся заставацца маральна здаровымі, псіхічна ўраўнаважанымі. А фантастыка, так ці іначай, – гэта жанр, што расказвае пра падзеі і герояў, якія парушаюць межы рэальнасці. Чаго ў гэтых творах болей – загадак, на якія магчыма знайсці адказ, ці таямніц, якія нікому і ніколі не разгадаць?.. Перачытаўшы творы новага зборніка, задумваешся над тым, што важнейшае ў жыцці: заставацца ў цянётах звыклага свету, які з неверагоднай хуткасцю старэе, альбо рухацца наперад, спрабаваць адольваць новае, непрадказальнае. Усё ж, відаць, прыярытэт за новым, няхай сабе і складаным, няпростым – за асэнсаваннем будучыні, асэнсаваннем новага свету, у якім, магчыма, давядзецца жыць нам альбо нашым наступнікам.

      Вялікі Рэй Брэдберы, аўтар «Марсіянскіх хронік» і «451 градуса па Фарэнгейце» (гавораць, што Брэдберы трэба чытаць усім, хто не жадае пагібелі чалавецтву) неяк сказаў: «Не дазваляйце нікому ўрывацца ў ваша жыццё. Вам ніхто не дапаможа, акрамя вас саміх. Складзіце спіс таго, што вы любіце, і кіруйцеся гэтым спісам ад аднаго пункта да другога. І вы станеце самім сабою». Любоў, якую перш-наперш варта шчодра аддаваць сабе самому, захавае вас як асобу нават пры чытанні самых неверагодных фантастычных і фэнтэзійных твораў. Любоў дасць вам сілы і верыць, і ісці наперад, і любіць іншых, любіць само жыццё!.. Упэўнены, што знаёмства з творамі зборніка «Планета ў падарунак» дадасць вам добрага настрою і напоўніць ваша сэрца любоўю.

Алесь Карлюкевіч,старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі

      Раіса Баравікова

ПРЫРОДА ЗДАНЯЎ

      Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна, на Берасцейшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы з’яўлялася літсупрацоўнікам быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» на Магілёўшчыне. Скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве па спецыяльнасці «Мастацкі пераклад». Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», літкансультантам газеты «Чырвоная змена», намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Алеся», галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».

      Друкуецца з 1960 года. Аўтар кніг паэзіі і прозы «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Кватарантка» (1980), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992), «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007) і інш. Пяру пісьменніцы належаць п’есы «Барбара Радзівіл» і «Пятля часу». За кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай» узнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994).

      У апавяданнях Раісы Баравіковай, якія ўвайшлі ў зборнік, рэалістычнае і фантастычнае, містычнае ў значнай ступені грунтуюцца на гістарычнай памяці. Да прыкладу, свой «Бермудскі трохкутнік» герой аднаго з апавяданняў прафесар Пінчук знаходзіць у Гальшанах, на Ашмяншчыне. Пісьменніца імкнецца містычныя ўяўленні вывесці на новы ўзровень асэнсавання, спалучае іх з пранікненнем у глыбіню чалавечых адносін. І робіць гэта някідка, стараючыся нязмушана прыцягнуць чытача да разваг над псіхалогіяй паводзін сваіх герояў.

      Гальшанскі трохкутнік

      Да пяцідзесяцігадовага юбілею прафесара Пінчука рыхтаваліся ўсёй нашай кафедрай радыётэхнічных сістэм. І вось на табе, лічы, ніякага юбілею не адбылося. Невялікай кампаніяй сядзім у прафесарскай


Скачать книгу