Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
на Сойме, красамоўны сын Мазоўша меў бы падпахай Тацыта, але і так… Прамоўца кінуў палымяны позірк на мажлівых апанэнтаў і працягваў: – У ласцы сваёй нязмернай Папа блаславіў для «рыцара Касцёлу», нашага Найяснейшага пана, меч і капялюш, а ўшыр усёй Кароны і Вялікага Княства па загаду нунцыя ідуць урачыстыя набажэнствы. Хіба ж пашкадуем крыві дзеля высокай мэты?

      Гетман даўно ведаў, што караля мала турбуе, якой і чыёй крывёю будзе сплочаны штурм. Царква Масковіі, яго высілкам падпарадкаваная Рыму, стане шчодрай платай за падтрымку Святога Прастола ў пазнейшым адваяванні шведскай кароны. Шмат хто з рэгалістаў спадзяваўся, што перамога згуртуе вакол манарха шляхту, звядзе на нішто супраціў, умацуе каралеўскую ўладу можа і на маскоўскі ўзор. І баярам не давядзецца ўжыць так жаданых вольнасцяў. А то, бач, гетман спрачаецца з манархам на роўных. Гэтага немагчыма ўявіць анідзе, апроч Рэчы Паспалітай абодвух народаў, пашкадуй, Божа, і Карону і Вялікае Княства!

      Найяснейшы пан любіць быць пры войску, мае халодную галаву і цвёрдае сэрца, каб уласнай не дрыжачай рукою ўзняць рапіру. Вырашыў па свойму: «На Смаленск!»

      Першым штурмам 25 верасня распачалася дваццацімесячная аблога Смаленска.

      На якую халеру Сапегам Лаўра?

      Бражына міжвольна пабойваўся сустрэчы з усвяцкім старастам Янам Пятром Сапегам*. Ад яго нельга ўтойваць ані кроплі з прыгодаў ваяжу, ані слоўка з давераных звестак.

      Славутаму ваяру сам вялікі гетман Ян Хадкевіч перадаваў войска на час адсутнасці. А колькі пераможных бітваў са шведамі прайшоў на чале гусарыі і казацкіх харугваў Вялікага Княства! Пад Кесяй, пад Кокенхаўзэнам, ля Ракібора, ля Дорпату і нарэшце пад Кірхольмам. Правае крыло войска Княства, сем соцень магутнай гусарыі пад яго началам у двух кідках звязалі непрыяцеля, з чатырох камендантаў трох страцілі ў бітве, але перамаглі. Чым не гетман?

      І раптам, па чутках, воляю стрыечнага брата Льва Сапегі выдатны ваяр апынуўся ў царыка Дзьмітрыя. Але не быў аб'яўлены вываланцам, як Аляксандр Лісоўскі. А той, кажуць, таксама збег ад Хадкевіча да Дзмітрыя з падгавору вялікага канцлера літоўскага.

      – У каго начаваў перад нападам? – Ян Сапега быў устрывожаны выкрыццём ганца праз непрыяцеля. – Можа лепш было ў лесе? – Нібы спраўджаны чалавек, – ганец і сам быў парушаны ў ранейшай пэўнасці. – Ад яснепана Андрэя. Марудзіць не мог, меў заданне, а час быў нанач, – патлумачыў вінавата. Суровы закон іх асяроддзя не варажыў літасці здрадніку, але вельмі лёгка было накінуць на чалавека падазрэнне, хоць бы і з падшэпту ворага. Несумненна адно: добра наладжаны, да драбніц знаёмы шлях трэба пакінуць дзеля іншага, менш знаёмага, таму напачатку больш небяспечнага.

      – Што ж, тады іншая справа, – спачувальна прамовіў Сапега. – Але паспрабуй разважыць, як да такога дайшло. Ніхто, сам разумееш, лепш за цябе не разгадае. Аршанскі стараста Андрэй Сапега, родны брат вялікага канцлера Княства, наведваючы ў Смаленску знаёмцаў, кроку не мог ступіць без віжоў і няпрошаных праважатых. Але


Скачать книгу