Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
скіравалі на перахоп моцны раз'езд Аляксандра Збароўскага. Не збіраліся выконваць той пункт дамовы Рэчы Паспалітай з Масковіяй, які абавязваў іх пакінуць лагер Дзьмітрыя, таму трэба было ўмацаваць «новага» цара. Напрыканцы самым жніўня здагналі Мнішхаў у Белай. У Царовым Займішчы раз'езд з'ехаўся з Янам Пятром Сапегам і разам павезлі царыцу з бацькам у абдымкі «цудам ацалелага» Дзьмітрыя. Усіх дзівіла, што царыца загадала паставіць шацёр у лагеры Сапегі ды выправіла ўсвяцкага старасту на перамовы з уратаваным мужам. Толькі пасля вяртання Яна Пятра скіравалася да Тушына.

      Думкі Бражыны перапыніла з'яўленне маладога афіцэра. Наказ Сапегі быў кароткі.

      – Вось табе анёл—ахоўнік, пане—браце. Паручнік Малей правядзе цябе пасля Тушына вакол Масквы, а там адлучышся, дзе табе будзе зручней, sine scitu et consensu, без ведама і згоды гэтага апекуна, – усміхнуўся ўсвяцкі стараста.

      Павярнуўся да маладога паручніка.

      – Пойдзеце ад поўначы, бо з поўдня і татары і лісоўцы могуць трапіцца.

      Заўважыў здзіўленне ганца.

      – Хто б ні хваліў гэту гайню, лепш з ёю не сустракацца. Ведаю іх intus et incute, навылёт!

      Відаць не перахварэў пан Сапега здрады сваіх колішніх падначаленых. Менавіта адна з гусарскіх харугваў Яна Пятра Сапегі падчас вайны ў снежні 1604 года завязала канфедэрацыю пад дырэкцыяй Аляксандра Лісоўскага. – Вайна на ўсіх уплывае згубна, – працягваў Сапега. – Ваяр злуе на ўсё, што яму замінае дзейнічаць. У тым ліку на мірных жыхароў, што прыхоўваюць ежу і фураж, не даюць прытулку, лезуць са сваімі цярпеннямі. А хлопцы пана Лісоўскага ўзялі сабе за грунт ні на што не зважаць. Для іх існуе толькі ўласная рацыя. Так што, як кажуць: praemonitus – praemunitus, пярэджаны – узброены.

      Звяртаючыся да абодвух напомніў: – Хлопцам няма патрэбы ведаць, хто ды куды. Змыльце вочы чым— небудзь, бо невядома, ці каторы не куплены. Ну, з Богам, пан Бражына! – шлэпнуў ганца па плячы.

      Колькі каштуе прызнаць нябожчыка ўваскрэслым?

      Бражына азірнуўся на магутныя зубчатыя сцены. Манастыр, размешчаны на нязначнай пляскай узвышанасці, нагадваў ладную фартэцыю. Пазалочаныя і фарбаваныя макаўкі цэркваў і тонкія шпілі з крыжамі гарэлі на сонцы. Можа і лепш, калі пан Сапега адступіцца ад гэтай святыні. Няхай і чужая, але ж святыня.

      – Не так і далёка да таго Тушына, – аклікнуў паручнік, нібы суцяшаючы.

      Акінуў пільным позіркам каменданта сваё невялічкае войска, двух жаўнераў пусціў пярэдняй аховай, аднаго з тылу і паказаў Бражыну месца поруч. Даваў зразумець, што нечаканасцей можна не баяцца і ўсё зроблена дзеля парадку.

      Бражына павярнуўся да паручніка.

      – Ты ў Сапегаў даўно?

      – Ды ад самага пачатку. І пад Дорпатам з яснепанам быў і пад Кірхгольмам, – з гонарам паведаміў Малей.

      – Ого! – ухвальна азваўся Бражына. – Але я пра тутэйшыя справы.

      Паручнік з разуменнем кіўнуў галавою. Не хацеў, каб палічылі за хвалько.

      – Нашы ж яшчэ ў 1604 годзе вырушылі, з тым Дзьмітрыем, першым, – нагадаў дзеля дакладнасці. – А яснепан акурат той вясною атрымаў


Скачать книгу