Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
Воўк не мог прыгадаць аніякіх падрабязнасцяў сустрэчы з вялікім канцлерам. Усё рабіў, як падшэптваў малады шляхціц. Спыніліся ля дзвярэй з—за якіх глуха далятаў нечый голас.

      – Пачакаем, – загадаў афіцэр.

      Але дзверы раптам адчыніліся і выпусцілі на калідор чалавека з пукам свечак у руках.

      – У яснепана канцлера хто—небудзь? – запытаўся афіцэр.

      Чалавек акінуў Ваўка здзіўлена зняважлівым позіркам.

      – Яснепан вялікі канцлер складае ліст да яснепані вялікай канцлеравай, – напышліва адказаў запытаны. – Яму перашкаджаць няможна.

      Афіцэр прыгледзеўся чалавеку вельмі пільна.

      – Можа і нас не прагоніць, калі Адаму Пракапчуку можна.

      Той, са свечкамі натапырыўся.

      – ПАНУ Пракапчуку, вашмосьць!

      Афіцэр склаў пану Пракапчуку здзеклівы паклон.

      – Пан Клімэнт Вялічкевіч шчыра перапрашае пана Адама Пракапчука!

      Той сярдзіта чмыхнуў і важна аддаліўся.

      – Смоўж прыліплівы! – не цырымонячыся кінуў услед пан Клімэнт Вялічкевіч.

      – Мне ён таксама не спадабаўся, – даверліва падтрымаў Воўк.

      – Не пусціў бы яго ў свой курэнь? – са смехам запытаўся афіцэр.

      – Ані ў якім разе! Ненадзейны! – сур'ёзна адказаў Воўк.

      Пан Вялічкевіч кінуў на Ваўка здзіўлены але ўхвальны позірк.

      – Што ж, хадзем, – злёгку стукнуў у дзверы і расчыніў іх. – Яснепане, ганец ад пана Ігната Бражыны з лістамі! – не сцярпеў без жарту.

      Злёгку штурхнуў Ваўка ў плячук, адначасна ледзь заўважным націскам падказаў пакланіцца.

      Воўк схіліўся ў паклоне і зірнуўшы на вялікага канцлера, працягнуў пакунак з лістамі.

      – Вось, яснавяльможны пане, ва ўласныя рукі, як загадана.

      Самавіты, сталых год чалавек у багатых шатах выглядаў так, як і намроіў сабе Воўк па дарозе. Ну можа шаты былі не такія бліскучыя, як думалася, можа і змаршчкі на твары і сівізна не прадгадваліся. І барада з ахайнымі вусамі не старыла.

      Затое погляд, пастава былі нібы ў караля! Хоць і караля Ваўку бачыць не здарылася. Ледзь заўважная ўсмешка кранула вусны вялікага канцлера, ён узяў пакунак з рук Ваўка і падаў афіцэру. Той, агледзеўшы пячаткі і кіўнуўшы вялікаму канцлеру на яго маўклівы дазвол, пачаў асцярожна разразаць тканіну прыгожым нажом, які акурат ляжаў на стале побач розных прыладаў пісьма. Леў Сапега прайшоўся да свайго крэсла, сеў.

      – Дзе ж навучыўся строга следаваць загадам? Сам хто будзеш?

      – Казак я, яснавяльможны пане, Менскага кураня, толькі сотня мая разбіта, уцёк з палону і ўратаваны панам Бражынам, вашым ганцом, застаюся ў ягонай дыспазіцыі.

      Выклаў усё адным духам і змоўк з трымценнем сэрца. Сапега ўсміхнуўся, пачуўшы пра дыспазіцыю. Не марнаваў хлопец часу блізу афіцэраў.

      – Кароткі жыццяпіс, але ж не поўны. У казаках, як разумею, не так і даўно?

      Пытанне гучала як сцверджанне і гэта было самае страшнае. Воўк ужо быў гатовы да найгоршага, але афіцэр акурат паклаў перад канцлерам спрасаваны пачак лістоў і звярнуў


Скачать книгу