Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
адказаў палонны.

      – Бач ты, які зацяты! А ты ведаеш, хто цябе пытае?

      – Тытул брата вялікага князя яшчэ не тытул Ганібала, – пырхнуў маладзён. – А ты на свайго Ганібала не спадзявайся, – пагрозліва папярэдзіў князь. – Дамо і яму навучку!

      Заўзятага інтрыгана цікавілі толькі здрады і шпегі. Не прыходзіла ў галаву, што непрыяцель хоча ведаць, колькі ў яго войскаа. Сам мае шмат, і не мусіць трывожыцца.

      – Няма табе сэнсу ўпірацца, калі я добры, – пераконваў князь. – Але вы лаціннікі ўсе гэткія.

      – А я праваслаўны! – тым жа тонам адгукнуўся ліцьвін. Шуйскі з недаверам прыгледзеўся хлапцу. Ані барады не мае, ды і адзежа нейкая не праваслаўная, відаць лацінская. Допыт пачынаў займаць князя. – А ну, пакажы крыж! – хітра прыжмурыўся.

      Пераможна павёў поглядам па прысутных: падлавіў хітруна на спробе зманіць ды выцыганіць спагаду! Але палонны толькі выструніўся, ускінуўшы галаву і з гонарам зазначыў: – Досыць і слова шляхціца! Ну вось, дзеля твайго спакою перажагнаюся.

      Палонны перахрысціўся трыма пальцамі на кут, дзе стаяў паходны іканастас князя. Грэх было б сумнявацца ў Боскім трыванню, калі маладзён брэша пад крыжом. Князь патармасіў бараду ў пошуках ганаровага працягу. Вайсковыя пытанні яго не дужа займалі, але вера… – Дык што ж ты, анафема, супраць дрэвлего благочэсція разам з лаціннікамі ідзеш? – ускінуўся князь, спрабуючы ўтрымацца за нітку допыту. Як большасць маскавітаў аніяк не мог уцяміць, чаму ўсе праваслаўныя з Рэчы Паспалітай не кідаюцца ў ногі валадара Трэцяга Рыма і не просяцца пад яго ласкавую руку дзеля абароны ад лацінства. Не разумеў ціхіх, поўных зайздрасці размоваў пра вольнасці суседняй шляхты, пра яе вясёлае жыццё і абазнанасць у шырокім свеце. Не баіцца караля, ды і не вельмі разумее, што гэта такое, гнеў гасудараў. Таму і гэты пеўнік, стоячы перад царскім братам, пагардліва паціскае плячыма, бо звык да смеласці. А жыццё ж напэўна мілуе.

      – Няўжо святлейшы лічыць, што я адзін гэткі ў нашага караля? – запытаўся палонны.

      – Але ж кароль ваш лаціннік і ератык! – выгукнуў князь, канчаткова забыўшыся на вайсковыя справы. – Не дам веры, што праваслаўны яму шчыра, дабрахоць служыць! Не праваслаўны гэта!

      Нават гэтаму ўчарашняму юнаку, лёгка было заўважыць, што не ўсведаміў Гасподзь раба свайго Дзьмітрыя ані ў вайсковым рамястве, ані ў справах веры.

      – У вас, на Маскве, як? – запытаўся ліцьвін. – Нават князь перад родным братам, царом, празываецца халопам недастойным, а ў нас кароль усю шляхту братамі называе.

      Чуў пра гэта Шуйскі не раз. У душы, вядома, зайздросціў не драбязе шляхецкай, а тым роўным, можным, якіх кароль і пальцам не мог крануць, не тое што дабро адабраць ды паслаць у Каргопаль, а то і на плаху, не бавячыся ў суд. А тыя ж можныя не раз і не двойчы каралю бярвенні пад ногі кідаюць. Але зайздрасць не сястра спагады.

      – Вось мы табе заўтра—пазаўтра назбіраем братоў ды і павесім купай, – злосна рагатнуў князь. – А пакуль паставім шанцы сыпаць.

      – Смех не грэх, – прамовіў палонны, – але глядзі, князь, як бы заўтра—пазаўтра табе плакаць


Скачать книгу