Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
кілімам. Даручэнец апусціўся на зэдлік блізу начальніка. Не ўгадаць было, што прайдзісвет Дэлагардзі разумее, а з чым патрабуе перакладу. Гэта давала час абдумаць адказ не толькі ў размовах з хаўруснікамі—маскавітамі. Даведаўшыся пра з’яўленне Дэлагардзі, прыбег Васіль Бутурлін. Па сяброўску абняліся, папляскалі адзін аднаго па спінах, задаволеныя сустрэчай. Блізка сыйшліся некалі пад камандаю Скопіна—Шуйскага. З вясёлай гаманой уваліліся князі Андрэй Галіцын* і Даніла Мезецкі* са сваімі заступнікамі. Застолле запавядалася ўдалым.

      – Спадзяюся, заўтра—пазаўтра і венгерскага скаштуем, – пляскаючы сябе па чэраву, абнадзеіў застольнікаў Галіцын.

      – Ды ўжо ж, – падхапіў Шуйскі, – гетман не адну барылку ў абозе мае. Яно ў шляхты ў самай павазе, венгерскае.

      – Ну і мы не супраць, – зарагатала грамада.

      Няблага і паваяваць, калі пры вялікай сіле, з малымі клопатамі ды пры шчодрым стале. Тое, што не будзь гэты п’янюга царскім братам, нікому і да галавы не ўзбрыло б ставіць яго над войскам, думалася, але не выказвалася. А князь, пэўны сваёй перавагі, лічыў непатрэбнымі розныя там мудрагельствы. Хіба толькі дурань палезе на яго маскоўскую раць з чужаземцамі на дадатак, а гетмана за дурня не трымаў. І чужаземнае войска гэта табе не апалчэнне, і генерал Якаў Понтус Дэлагардзі не баярскі сын з—пад Уладзіміра ці Разані. Бач, паседжвае пеўнем, бо ці не ўсімі маскавітамі пагарджае. А не такая там птушка супраць радавітага баярына. Праўда, сын французскага шляхціца з Лангедока ды Евы Браге, юнацкай сымпатыі шведскага караля Густава—Адольфа, усе вайсковыя навукі з’еў, на вайне ў Лівоніі праславіўся. У дваццаць два гады трапіў на службу да Морыса Аранскага, ці не найлепшага знаўцы ваярскага рамяства. Генрых IV зваў у Францыю, ды пацягнула ў Швецыю. Як толькі цар Васіль Шуйскі папрасіў шведскай дапамогі, кароль і выправіў да яго Якава Понтуса.

      Здаецца цар Васіль не прагадаў. Разам са Скопіным Дэлагардзі вырушыў з Ноўгарада на Маскву. Дарогаю разбіў войска Рэчы Паспалітай у Цверы, вызваліў з аблогі Троіца—Сергіеў манастыр і ўвайшоў у сталіцу. Вось з князем Дзьмітрыем ідзе на самога караля, а мімабегам паб’юць і Жулкеўскага. Дзьмітрый Шуйскі абвёў поглядам застольнікаў.

      – Трэба войска ды чэлядзь папярэдзіць, каб не надта звярэлі над палоннымі. Усе згодна павярнулі галовы. Маскоўскі звычай патрабаваў ад падначаленых пераймаць і меркаванні і настрой галоўнага ваяводы.

      – Я чай не хан Батый, – працягваў той з блазнаватым смехам, – мне адсечаныя галовы не патрэбны. А вось рукі спатрэбяцца.

      Падначаленыя няўцямна пазіралі на князя. Той, задаволены іх разгубленасцю, зарагатаў на ўсю моц.

      – Што падумалі, сердзешные! Не адсечаныя рукі патрэбны, а пры галовах і нагах спраўных.

      Найбольш здагадлівыя заўсміхаліся, паказваючы, што жарт спадабаўся, чакаюць працягу для някемлівых. Князь не адмовіў сабе такой прыемнасці.

      – Цар Іван Васільіч, царства яму нябеснае, ведаў, што робіць, калі палонных ліцьвінаў тысячамі прыгнаў на Валдай і на саму


Скачать книгу