Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
Не выстаўляйце людзей на карцеч, бо рэзерваў не маем.

      Хмяльніцкі стараста Мікалай Струсь зазначыў: – Платы ўпоперак поля бітвы між дзьвума вёскамі не дадуць атакаваць кавалерыяй з маршу, але загадзя ламаць неразумна, яснепане, можна ўстрывожыць непрыяцеля.

      – Слушна, – пагадзіўся гетман са здатным, славутым ваяром. – Перш чым ламаць, тым больш паліць, трэба дачакацца падыходу большасці войска.

      Гетман не хацеў нападаць на спаўшых маскавітаў. Ці то з рыцарства, ці дзеля таго, каб непрыяцель высыпаў з укрыцця, з хат, з шатроў у непарадку, без ладу—складу.

      – Вёскі давядзецца падпаліць, – сурова папярэдзіў гетман. – Інакш непрыяцель абсадзіць хаты стральцамі і моцна нас прарэдзіць. Бліжэйшая да нас Прачыстае. Там і пачнем рабіць дарогу кавалерыі… Устаноўлены гетманам парадак дзейнічаў бездакорна. Выступілі адразу пасля нарады, за дзве гадзіны перад заходам сонца. Трое праваднікоў упраўляліся няблага, але на вузкай дарозе не развернешся і войска расцягнулася на пару міляў, адольваючы балоціны і месячы гразь. Усё ж перад світанкам 4 ліпеня (на 24 чэрвеня) 1610 года чола калоны дайшло да пазіцый непрыяцеля. Злева, ад поўначы, згледзелі лагер чужаземных палкоў Дэлагардзі, умацаваны толькі вазамі: шведы, французы, немцы, гішпанцы, фламандцы, англічане з шатландцамі, збераніна тысяч да васьмі спрактыкаваных жаўнераў—наймітаў. На поўдні – расцягнуўся лагер маскавітаў Шуйскага, тысяч трыццаць ці болей, як ацэньвала гетманская выведка. Абставіліся кабылінамі, для пэўнасці ўзялі да сябе наёмных райтараў, муштраваную кавалерыю.

      Гетман меў супраць іх дакладна пяць тысяч пяцьсот пяцьдзесят шэсць гусараў, каля тысячы петыгорскай і казацкай кавалерыі і дзьве сотні пяхоты пры дзьвюх лёгкіх гарматках, якія заселі ў гразі і яшчэ не выбраліся з лесу. Пакуль што ўсё было ціха. Гетман аб’ехаў шыхты войска.

      – Памятайце, на пакінутае вамі пры адступленні месца тут жа паставіць нагу непрыяцель. Necessitas in loco, spes in virtute, salus in victoria, надзея ў мужнасці, ваяры, а ратунак у перамозе!

      Гэта выслоўе Тацыта лічыў адпаведным моманту. Капеланы, не адстаючы ад гетмана, давалі блаславенне. На правым крыле стаяў полк Аляксандра Збароўскага, які толькі што прыйшоў да гетмана. Яго падсілкоўвалі палкі Марціна Казаноўскага і ротмістра Дунікоўскага. Левае крыло заняў Мікалай Струсь, а палкоўнік Парыцкі з палком Жулкеўскага меў задачу падтрымаць яго, калі сілы першых шэрагаў аслабеюць. За гадзіну разабралі частку платоў, каб даць дарогу кавалерыі. На дзве сотні пяхоты з гарматамі яшчэ трэба было чакаць. Але палыхнула вёска Прачыстае і вораг прахапіўся. Гетман загадаў ударыць у бубны і катлы на пачатак наступу.

      Галоўны ўдар быў супраць маскоўцаў. Чужаземныя атрады, па чутках, за выключэннем хіба французаў з фламандцамі ды немцаў са шведамі, не квапіліся да бою. Між іх ізноў пачаліся таргі з—за нявыплаты належнага. Разбіццё маскавітаў канчаткова дэмаралізуе наймітаў. Але пакуль што і чужаземная пяхота стала за недапаленымі платамі, а на правым крыле – маскоўская кавалерыя ўперамешку з пяхотай.

      Маскавіты


Скачать книгу