Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
будзе следаваць тваім задумам. Узваж!

      – Укладальнік ліста пэўны быў, што трапіць да вас, яснавяльможны пане, і… – Бражына прагнуў, каб гетман сам выказаў здагадку.

      – …пасланец загінуў там, дзе было прызначана! – не даў дагаварыць гетман. – Малайчына, пане—браце! У нейкім сэнсе, – усміхнуўся ён, – ліст супраць нас абодвух скіраваны, таму мае хлопцы перакананы, што твае шляхі са складальнікам напэўна перасякуцца. Ты, вашмосьць, высновы робіш не цапу—лапу, можа па нітцы і да клубка дойдзеш. Нам зараз у галаве іншыя клопаты, таму забяры ліст і хай табе дапамогуць Пан Бог і твая кемнасць.

      Справы маскоўскага трону займалі гетмана больш, чым пошукі мажлівага здрадніка ці шпега. А Бражына не выключаў, што нейкі з хлапцоў—паручнікаў і пра іншы ліст ведае, і стараецца не трапіць на вочы палоннаму пісару—баярычу.

      – Тады, з дазволу яснавяльможнага пана іду рыхтавацца і прыцемкамі знікнем, – запэўніў Бражына.

      – Разумна, хлопча, – пахваліў гетман. – Далей, мяркую мы неяк самі абыдземся, – усміхнуўся ён. – Памагай табе Божа, – чула прамовіў на развітанне.

      Толькі апынуўшыся на дарозе, Бражына змог даць волю горкім думкам. Новы ваяж зойме нямала часу. А як потым патлумачыцца перад вялікім канцлерам? Асабліва, калі Воўк з нейкай прычыны не ўправіўся з даручэннем. Але як мог просты кур’ер, адзіныя заступнікі якога стараннасць і надзейнасць, не паслухацца гетмана Жулкеўскага? І раптам надзейны перадае лісты ў непасведчаныя рукі. Міжволі крануў торбу. Прыгадалася як на провадах ад’ютант, шырока ўсміхаючыся, прамовіў: – Паездзяць твае лісты туды—сюды! Гонарам сведчу, не зазірнулі нават.

      Ганец незнарок распусціў шнур, але на час спахапіўся, сунуў туды гетманавы і хуценька зашмаргнуў.

      – Веру, браце, веру, – запэўніў, думаючы, што ж рабіць.

      Калі вярнуць іхнія паперы зараз, вэрхал узнімецца страшэнны. А што тады яму? Крычаць: а дзе мае лісты? Расказаць пра Воўка? Але ж хлопец беглы, на павуцінцы свайго казацтва вісіць. Лепш ужо, як казаў Воўк, успомніць, што папер у іх хапае, а гэтыя захаваць.

      – Калі думаеш выпраўляцца?

      – Зараз жа. Толькі, каб хто правёў праз заставы.

      – Сам прыгледжу, – сказаў афіцэр. – І наконт каня загадаю.

      Падумаў, вось і не будуць шукаць Ваўка… Застаецца пра сябе падумаць. Дарога толькі на першы погляд кароткая…

      Гэтыя двое аб'явіліся не адразу…

      Адкуль бы ні вылезлі гэтыя двое, сочаць за ім. Ад баяраў? Царскія? Аб'явіліся не адразу. А можа паленаваўся часцей азірнуцца і ў час не згледзеў. Бражына паспрабаваў прыспешыць перад узгоркам, каб мінаваўшы лагчынку, з наступнага ўбачыць сваіх пераследнікаў на той жа адлегласці. Два ўзгоркі і лагчына між імі, ні бліжэй ні далей. Паспрабаваць галопу? Але і пад імі напэўна не здыхлі. Спыніўся нібы падцягнуць папругу і тыя паслухмяна стрымалі коней. Выбіраюць час і месца нападу, ці гоняць на падрыхтаваную засаду, каб з перавагай, без страляніны? Кур'ера і дапытаць цікава. Але не першая забава, дасць Бог, пашанцуе.

      Няўжо


Скачать книгу