Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Читать онлайн книгу.

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
Леў Іванавіч, у што выльецца іх вяртанне на Маскве, – Таміла паспяшаўся перацягнуць канцлера на свой бок. – У вялікія хістанні ў людзях выльецца, у пасіленне няпэўнасці, у недавер да нашага тут перабывання.

      Сапега злёгку пахіліў галаву. Гэтыя так ці гэтак з’едуць і справу давядзецца працягваць з тымі хто застанецца, з упартымі. Як вось гэты сумленны Таміла. Лугаўской злавіў ледзь заўважны знак.

      – І тут лягчэй не пойдзе, калі пачнуцца ўцёкі, – працягваў пераконваць не так ненадзейных паплечнікаў, як вялікага канцлера. – Нас, паслоў, з князем Галіцыным, як вядома пяцёра. І духоўнага стану, з мітрапалітам таксама пяцёра. Калі палова нейкай паловы з’едзе, што можна вырашыць? А калі і мітрапаліт некага пазбавіцца, увогуле поўны разброд! Каралю ў гэтым які інтэрас?

      Сапега кіўнуў, хоць абодва разумелі, што каралеўскі інтэрас якраз і засяродзіўся ў развале пасольства не толькі дакучлівымі абставінамі побыту, але і знутры, праз нязгоду між пасламі.

      Як ні дзіўна, кожны па свойму не прызнавалі каралеўскаму інтэрасу слушнасці. Але канцлер мусіў кіравацца дакладнымі патрабаваннямі караля, а верны сваёй зямлі Таміла атрыманымі на Маскве наказамі. Сапега шукаў найменш шкодных спосабаў выканання каралеўскіх загадаў, дзяк ратаваў здольнасць пасольства адстойваць свае задачы.

      З тым і павёў Леў Сапега двух згоднікаў да караля, а Таміла застаўся думаць, навошта спатрэбілася вялікаму канцлеру ягоная сціплая асоба. Сапега сапраўды не забавіў. Распытваць, ці паўплывала на аўдыенцыю папярэдняя размова, не выпадала.

      – Можа і ты пагодзішся ехаць з Сукіным? Гаварыў бы ён, – адразу ж выказаўся Сапега, даючы адказ на роздумы Лугаўскога. – Угаварылі б ваяводу Шэіна пацалаваць крыж каралю і каралевічу, месцічаў і войска прывесці да прысягі. Колькі жыццяў захавалася б. – І для мяне гонар мець прыязнасць Яго каралеўскай міласці, – памяркоўна адказаў дзяк. – Гатовы ўслужыць, што ў маёй моцы…Але без дазволу князя ды не параіўшыся з пасламі, не тое што рабіць, думаць пра такое нельга! – з адценнем дакору за неўласцівую прапанову прамовіў дзяк. – Зямля мяне не панясе! Ды і Васілію гэта непрыгожа і Бог не даруе. – Не варта так гараваць з прычыны нязгоды, – пачаў пераконваць Сапега. – Тыя, што вернуцца да Масквы, добра паслужаць нашаму каралю, але і сваёй Айчыне.

      – Каралю – так, – згадзіўся Лугаўской. – А вось Айчыне… Але, калі хочуць, іх на тое воля.

      Таміла шанаваў розум і пасаду канцлера. Ведаў, як адстойвае перад каралеўскімі падпяваламі вялікалітоўскія інтарэсы. Але ж павага чужых меркаванняў не падстава, каб паступіцца сваімі.

      – Што ж, – уздыхнуў Леў Сапега, – кожнаму сваё. Дзякую, што не адмовіўся сустрэцца.

      Правёў дзяка за парог і ветліва развітаўся. Трывога пагнала Тамілу ў адзіна мажлівым кірунку. Няшмат іх, цвёрдых, засталося.

      – Заходзь, заходзь, Таміла, – ветліва запрасіў князь Галіцын, устаючы насустрач. – Мерзнем ды мерзнем, але як бы нам зусім не агаладаць, – засмяяўся нявесела, ахінаючыся шырокім футрам.

      – Князь як


Скачать книгу