Play.by. Адам Глобус

Читать онлайн книгу.

Play.by - Адам Глобус


Скачать книгу
у нас быў, што тут зробіш…» – сказаў брат і цяжка ўздыхнуў. А я падумаў, што варта набыць новага пацука, клетка ж засталася. Ёсць клетка – з’явіцца і палоннік. Пабудаваўшы турму, людзі будуць яе запаўняць, такі наш сонечны свет. Новага пацука я ніяк не мог набыць, паход у краму адкладаўся і адкладаўся на заўтрашні дзень. Каб клетка не зеўрыла пустатою і не патрабавала сабе палонніка, я ўпрыгожыў яе кляновымі лістамі.

      Брат вярнуўся, пабачыў упрыгожаную клетку і сказаў, што ў нашым офісе не хапае кветак.

      14. Лямпачка

      Рознакаляровыя лямпачкі паўсюль. Каляды, Новы год, Стары Новы год. Як жа без аблямпленых ёлак? Што за ёлка без зіхатлівых зашклёных агеньчыкаў? Маністы з лямпачак у кожнай крамнай вітрыне, у кожным бары, у вакне кожнай установы, у кожнай рэстарацыі…

      Выходжу на пляц Незалежнасці і ледзь не слепну ад стракатага ды мігатлівага святла святочных лямпачак. Гэта я для тэатральнага эфекту сказаў «ледзь не слепну». Загаварыўся. Падумалася, што такое ззянне-зіхаценне крыху раздражняе. У такім непераборлівым выкарыстанні лямпачак бачыцца безгустоўнасць, але аслепнуць ад іх не аслепнеш. Аслепнуць можна ў жніўні ад італьян-скага сонца. Ад яго мае вочы так балелі, нібыта ў іх пяску панасыпалі. У гарадку Гаета я зайшоў у аптэку, зняў акуляры і нічога не сказаў. Маладзенькая прадавачка без слоў усё зразумела і дала мне кроплі. Там жа ж, у невялічкай аптэцы, я прамыў вочы, і мне зрабілася значна лягчэй, і свет стаў не такі пякучы ды жорсткі.

      Я гуляў па сонечнай Гаеце і спыніўся каля закінутай царквы. Яе вокны былі пазабіваныя дошкамі, а на дзвярах вісеў іржавы замок. Ганак зарос травою. Я зрабіў невялічкі малюнак нікому не патрэбнай царквы і, перайшоўшы вуліцу, спыніўся каля касцёлу. З бакавых дзвярэй выйшла старая ў чорным і пачала жэстамі запрашаць мяне зайсці ў вялікі сабор. Адмовіцца не выпадала. Пасля сляпучага сонца ў касцёле было змрочна. Старая правяла мяне да алтара, прапанавала спыніцца, а сама знікла. Я разглядаў гіпсавую Дзеву Марыю з драцяным німбам. Тут і здарылася дзіва – у німбе запаліліся маленечкія жвава-жоўценькія лямпачкі. Старая папрасіла мяне намаляваць Дзеву Марыю з лямпачкамі ў німбе. Яна, пэўна, бачыла, як я маляваў пакінутую царкву, і вырашыла прапанаваць для замалёўвання свой цудоўны аб’ект. Марыю я намаляваў. Старая ўсцешылася, і я сышоў з касцёльнай паўцемры.

      Ідучы па Гаеце, я згадваў іншы горад, іншы касцёл і зусім іншую лямпачку. Згадваў Мсціслаўль, касцёл Успення Дзевы Марыі і блакітнацелую лямпу, што вісела пасярэдзіне забранага ў рыштаванні халоднага памяшкання. Вулічная, ліхтарная лямпа залівала касцёл прахалодна-белым святлом. І ў гэтым святле, калі да яго дадаць яшчэ і святло простай лямпачкі, можна было спакойна, не напружваючы вачэй, капіяваць насценныя роспісы, чым я там і займаўся. Толькі ў вялікай лямпы была адна загана: праз гадзіны дзве пасля запальвання яна пачынала зьвінець. Хвіліну-другую лямпа спявала сваю мярзотную бясслоўную песню, а потым гасла. Яна гасла каб астыць, а потым зноўку запаліцца.


Скачать книгу