Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маура (1883-1971), які паклаў пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўцыязапісы тэкстаў (“У краіне райскай птушкі”; “Сын вады”; “Палескія рабінзоны”; “Слёзы Тубі”; “ТВТ”; “Шчасце”). Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.