Душа твая светлая. Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Душа твая светлая - Коллектив авторов


Скачать книгу
знаёмых усё ж жыве. Будзе лепей, чым у горадзе.

      Кузьма спрабаваў завесці сям’ю. Ажаніўся. Але хіба гэта было жыццё, калі выпадала пакідаць маладую жонку на месяц-два? Аднойчы вярнуўся з гастроляў, а кватэра пустая. Другая збегла, не дачакаўшыся вяселля. Артыст зразумеў: хоць дзесяць разоў жаніся, а жыць будзеш адзін! І поўнасцю аддаўся рабоце.

* * *

      Для паездкі ў Верхалессе Кузьма выбраў цёплы вераснёвы дзень. Аўтобус спыніўся на скрыжаванні, да вёскі заставалася з паўкіламетра. Кузьма закінуў за плечы рукзак, астатняе ўзяў у рукі і рушыў па прасёлачнай дарозе. Зусім блізка жанчыны капалі бульбу. Пакланіўся ім, паздароўкаўся. Адказалі ўразнабой. Мусіць, не ўсе пазналі, бо адна спытала:

      – А хто гэта такі?

      – Кузёмка Казімірчыкаў, – адказала суседка.

      – Той, што артыст?

      – Ён самы.

      Жанчыны доўга праводзілі падарожнага позіркамі: чаго ж ён раптам заявіўся? Кузьме выпала чуць, што ў вёсцы яго недалюблівалі. Перш за ўсё за тое, што ён пайшоў на лёгкі хлеб, – так ацэньвалі вяскоўцы тых, хто не араў, не сеяў, а песенькі спяваў ці фокусы паказваў. Лічылася, што для розных забаў ёсць святы. А то яшчэ і грошы плацяць! Хіба ж гэта праца?!

      Яшчэ горшая слава пра Кузьму пайшла па Верхалессі, калі той не прыехаў на пахаванне матулі. Заганарыўся, казалі, ад роднай маці адрокся! Ніхто ж не стаў разбірацца, чаму пляменнік не дазваніўся (мабільнай сувязі яшчэ не было) да дзядзькі.

      Кузьма ў той час быў далёка. Вярнуўшыся з гастроляў, дастаў з паштовай скрынкі пляменнікава пісьмо, прымчаў, паклаў на матчыну магілу кветкі, забіў крыж-накрыж вокны ў хаце, каб хто сп’яну не разбіў шкло, павесіў на дзверы замок і вярнуўся ў горад, дзе яго чакаў цырк шапіто.

* * *

      Кузьма якраз набліжаўся да матчынай хаты, калі яго гучна аклікнулі:

      – Што, Кузьма Кузьміч, прыехаў паглядзець, ці дом цэлы?

      Да яго праставаў мужчына з густой сівою шчацінаю на твары і апрануты па-вясковаму ў фуфайку. Ён усміхаўся ўсім шчарбатым ротам. Нешта вельмі знаёмае было ў яго абліччы, і Кузьма ўрэшце пазнаў аднакласніка:

      – Няўжо Віцька Бушыла?..

      – …Бушлат, – падказваючы школьную мянушку, пацвердзіў Віктар.

      – Правільна, – паціскаючы яго руку, згадзіўся Кузьма. – Толькі я чуў, што ты атабарыўся ў горадзе, на заводзе працуеш?

      – Было такое дзела! Да пенсіі адпрацаваў, а як жонка памерла, да дачкі Святланы перабраўся. Што аднаму ў горадзе рабіць?! А пра цябе ў Верхалессі многа гаманілі, што, маўляў, пайшоў на лёгкі хлеб…

      – Хіба ён лёгкі?! – крыва ўсміхнуўся Кузьма. – Потам ён пахне, як любы хлеб. Толькі цікавы і як-раз быў па мне.

      – Вось і я не верыў і Святланку ўгаварыў, каб свайго меншага сына Кузьмой назвала. Мы яго, як цябе калісьці, клічам Кузёмкам.

      І праз хвіліну:

      – Вось паказаў бы нам, што ты можаш, мо і гаварыць перасталі б?..

      Кузьма пераступіў з нагі на нагу, абдумваючы Віцькаву прапанову.

      – А ведаеш, Віктар, мне твая ідэя спадабалася, – нарэшце загаварыў ён. – Мо, і праўда,


Скачать книгу