Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб

Читать онлайн книгу.

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб


Скачать книгу
ішоў. Гэта зямля давала яму свае святы, яна гаварыла, што менавіта вось у гэты дзень, цёплы і парны, трэба пачынаць сяўбу. У людзей гэты дзень называўся Правады, быў ён звычайна ў наступны дзень пасля Вялікадня, людзі выходзілі, выязджалі ў палі, разам з гаспадарамі, што ехалі коньмі, цягнулася як не ўся вёска са старымі і малымі, вёска ішла на свята. Гэтымі ж днямі людзі паміналі і сваіх продкаў. Памінанне мацавала іх, давала надзею на добрае, падтрымлівала, памерлыя як бы бласлаўлялі жывых на жывое. А дзявятага мая было днём, калі жыта родзіць. Бадай, гэта быў найгалоўнейшы веснавы дзень, бо ў нараджэнні жытоў былі дастатак і спакой чалавека, яго ўпэўненасць, ягоная думка пра будучыню. А ў будучыні – толькі лепшае, з гэтым прыйшоў на зямлю чалавек. І Зелянцом, Сёмухаю заканчвалася вясна сялянскага года, у гэты дзень таксама закружваліся карагоды, бо чалавек на свае вочы бачыў ужо зеляніну будучага хлеба.

      Па гэтым прыходзіў Купала, дваццаць чацвёртага чэрвеня, у людзей сярэдзіна года, а ў лесавіка пачатак яго, бо купальская ноч – самая кароткая.

      У лесавіка гэты дзень заўсёды быў найгалоўнейшым, яго адзінага ён чакаў і ніколі на яго не забываўся. І лесавіка, як гэта ні дзіўна, цешыла, што гэты дзень быў і вялікім людскім святам, святам, калі моладзь спрабавала ўгледзець сваё шчасце ці няшчасце, свой лёс. На Купалу, здавалася яму, людзі разумелі не толькі зямлю з яе лясамі і рэкамі, але разумелі і месяца ў ягоным блуканні сярод аблачын, разумелі зорак, што дрыжэлі-смяяліся, разумелі нават немарач, чарнату ночы, у якой хавалася апраметная таямніц. Магло быць, што людзі бачылі ў яе цемры і цені, постаці тых, хто быў на гэтай зямлі да іх, бачылі малюнкі будучыні свайго жыцця, бачылі дзівосны агонь папарацькветкі, нават бачылі такіх, як лесавік. Многае, вельмі многае магло быць на Купалу.

      І ці не быў Купала той шпарай, шчылінай, у якую дазвалялася чалавеку зазірнуць, каб убачыць немагчымае? Пра гэта, увогуле, лесавік не надта задумваўся, а ягоны Купала, апрача ўсяго іншага, быў яшчэ і парою, калі ён уваходзіў у сярэдзіну дрэва, любога дрэва, якое ён выбіраў, і піў разам з ім зямны напой, што мацаваў яго ўвесь наступны год. У клёнаў напой быў салодкі, у бяроз – крышачку хмяльны, дубы адразу настойвалі яго траха гаркавым і дужа моцным, асінавы ж звычайна ўтвараўся проста горкім, хаця і прыемным. Купальскай ноччу лесавік стараўся пабываць адразу ў некалькіх абраных дрэвах, але не заўсёды ўдавалася гэта, бо кожнае дрэва мела свой характар, свой гонар, і яго не заўсёды можна было ўзяць сілаю, дрэва павінна было дазволіць увайсці ў яго. І не трэба забывацца, што купальская ноч самая кароткая, усяго некалькі імгненняў балюе купальскі месяц, а паспець за гэтыя імгненні трэба шмат.

      Хутка, надзвычай хутка адлятаў роямі іскраў Купала, пакідаючы па сабе шкадаванне і ненатоленасць. Як ні спяшаеш, як ні п’еш нагбом – усё ж не паспяваеш напаіць сябе да краёў: толькі прыклаўся да вялізнага кубка, як зайграла заранка. Годзе. Канец Купалу, пачатак новаму.

      Дваццаць


Скачать книгу