Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн книгу.ў ім выспела. бо выбіраць яму не выпадала. заставалася дамовіцца пра цану за паслугу. тэрміны. транспарт. іншыя дробязі, якія маглі быць важнымі. нават вельмі. але, як пашанцуе.
дзяўчына працягнула яму далонь. – я ведаю, пра што вы падумалі, – сказала яна. і дадала праз паўзу:
– мы едзем. разам. няхай так.
канстанцыя віж стаяла перад ім, залітая сонцам з галавы да ледзь крываватых ног. апошняе ёй нават пасавала. лёгкая сукенка адкрывала прамыя, загарэлыя плечы. позірк зялёных вачэй быў спакойны. мухі ігнаравалі яе – заўважыў пра сябе валовіч.
– яшчэ не ўсё вырашана, – сказаў ён, больш звяртаючыся да кірылы віжа. але адказала дзяўчына:
– вырашайце без мяне. я пакуль пашпацырую побач. не скупіся, папуля. а то перадумаю. ха-ха.
кірыла віж выцер успацелы твар насоўкай. плебейская яго знешнасць магла падманваць – так меркаваў андруш валовіч. безумоўна, той быў па-свойму вынаходлівы і разліковы. правінцыйны дзялок, якога закранула даволі складаная праблема. без праблем – не бывае.
– я «прабіў» тэлефон айца віталя, – паведаміў віж. —
– гэта было складана. вельмі. але я яму не тэлефанаваў. пакінуў тое для вас. па выніку
– я заплачу вам утрая. ад таго, што вы скажаце.
айца віталя андруш валовіч памятаў са школы. той быў даволі спакойны. нават ціхі і непрыкметны. скончыў будаўнічы каледж у сталіцы. валовіч тады часта ездзіў з ім у цягніку. абодва жылі ў інтэрнатах. пераўтварэнне з ім было нечаканасцю для многіх. і для валовіча таксама. але, меркаваў ён, такое часта здараецца. асабліва ў неспакойны час.
валовіч ведаў, што выгнаннем так званых д’ябальскіх сутнасцяў традыцыйна займаецца царква. і не толькі хрысціянская. гэта робяць святары, мулы, жрацы, равіны, сярэднеазіяцкія шаманы. часта – паспяхова. урэшце, ён меў на тое і сваю асабістую думку. бо лічыў сябе дастатковым матэрыялістам. нават эмпірыкам.
ужо назаўтра валовіч дазваніўся да адрасата. ён коратка абмаляваў сітуацыю. спачатку – пра сябе. потым – пра дзяўчыну. паведаміў і пра яе верагодны дыягназ. пастаўлены ў псіхіятрычнай лякарні. гаварыў без маны. айцец віталь у сваю чаргу быў шчыры.
– да мяне едуць шмат хворых, – паведаміў ён. —
– не ўсе з іх апантаныя. але значная большасць – менавіта такія. бывае, што сілы маёй недастаткова, каб даць рады д’ябальскай сутнасці. якая авалодвае душой няшчаснага. але раз-пораз вынік бывае пазітыўны. заўтра ў мяне перабор. а вось праз дзень буду чакаць. і буду рады цябе пабачыць, дружа.
пасля чаго валовічу заставалася паведаміць пра размову заказчыку віжу. і папрасіць таго падрыхтаваць на дарогу дачку канстанцыю.
сам ён узяў з сабой у рыбацкую сумку самае неабходнае. апрануўся прасцей. бо, хто ведае, як будзе паводзіць сябе дзяўчына. калі ў яе эпілепсія, то прыступ магчымы. у любы час. дня і ночы. і ў гэты час ён павінен быць падрыхтаваны. бо адказвае і за тую няшчасную каню. хоць на першы погляд яна такой не выглядае.
– едзем паслязаўтра, – канчаткова ўдакладніў ён з заказчыкам. і