У віры быцця. Ніл Гілевіч

Читать онлайн книгу.

У віры быцця - Ніл Гілевіч


Скачать книгу
нават практычныя спробы друкаваць тэксты лацінскім альфабэтам. Ініцыятыва гэта – кур’ёзная (калі ўвогуле не правакацыя). За зменай альфабэту – змена пісьменства, а г. зн. – асуджэнне на смерць усёй нашай літаратурнай спадчыны, якую немагчыма – усю! – перавесці на новае пісьмо. У свой час бальшавікі зрабілі такі дзікі гвалт у Сярэдняй Азіі: традыцыйнае арабскае пісьмо замянілі кірылічным, якое зусім не прыдатнае для перадачы іх жывога маўлення.

Канец 1990-х гг.

      Дзясяткі гадоў – не ў той бок…

      Дзясяткі гадоў палітасвета і палітадукацыя былі не ў беларускіх руках. Усё жыццё і на кожным кроку – уся прапаганда (лекцыі, даклады, гутаркі), уся наглядная агітацыя – нават у пакоі адпачынку на жывёлагадоўчай ферме (лозунгі, плакаты, дыяграмы і г. д.) – усё на рускай мове. А музеі, дзе беларушчынай і не пахне! А кіно! А тэле! А прэса!.. У Беларусі ўсё гэта, за нязначным выняткам, было не ў беларускіх руках і таму ішло не ў той бок, – было антыбеларускае па сутнасці, было – каланізатарскае, асімілятарскае, русіфікатарскае… І ўсё гэта штодзённа ўбівалася ў галовы, у душы і сэрцы беларускай моладзі.

      Убівалася… А як цяпер усё гэта адтуль выбіць, каб запоўніць сваім, родным, нашым? О, якая праца, якая невымерная праца чакае нас, дарагія сябры!

1990-я гг.

      О, дарагія, любыя браты мае!

      Я – прыродны славянін і вельмі люблю прыродны, глыбінны дух славянства, тыповы менталітэт славяніна. Я захапляюся мовамі славянскіх народаў, іх музычным і харэаграфічным фальклорам, іх песні гатоў слухаць – калі б толькі была магчымасць – кожны дзень і з ранку да ночы. Я – усімі фібрамі душы за славянскае брацтва. Але!.. але як быць, калі нават знакамітыя рускія пісьменнікі не радуюцца нашай беларускай незалежнасці, нашай нацыянальнай свабодзе? Калі толькі не рускія па крыві падтрымліваюць нас у нашых законных правах і памкненнях? Я быў сустаршынёй Міжнароднага Славянскага Фонду, я быў вельмі-вельмі рады сустрэчам і размовам са сваімі рускімі пабрацімамі, паэтамі і пісьменнікамі… І што ж? і што ж мне адкрылася? Славянская еднасць, пра якую столькі крыку, мае хітрую геапалітычную падаснову: не брацкае раўнапраўе, а імперыя!.. О, калі б шчырае брацтва – гэта было б здорава! Беларусь і Балгарыя, Беларусь і Сербія, Беларусь і Славенія!.. Вось гэта брацтва! Ніхто нікому не пагражае, ніхто нікога не баіцца, усе – на роўных, ні большага брата, ні меншага. А як прыемна ўсведамляць гэтае брацтва, як радасна распазнаваць братоў па мове, па звычаях, па песнях!

      О, дарагія, любыя браты мае!..

1990-я гг.

      Сёння – не толькі прыкра, але…

      Беларускі народ… Беларускі? А ці беларускі? Ці не выдаем мы жаданае за рэальнае? Якія ў нашай краіне будуць працэсы і як іх назваць, калі ўжо і ад даяркі і ад свінаркі, якія цягнуцца да «вышэйшай, сапраўднай культуры», чуеш не іх родную мову, а такую ж жахлівую мешаніну, якую дзвесце гадоў назад можна было пачуць ад панскай прыслугі, што старалася «навярнуць» на панскі лад, і якую слухаць было прыкра? Сёння – не толькі прыкра, але і сумна і горка, бо жывём у незалежнай беларускай дзяржаве,


Скачать книгу