Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Читать онлайн книгу.3 Пухавічамі звязаны імёны пісьменніка Алеся Пальчэўскага, военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Якава Смушкевіча, лётчыка Героя Савецкага Саюза Мікалая Шута, настаўніцы, чыя праца адзначана ордэнам Пашаны Алы Ралькевіч, і нават Міхаіла Турэцкага, заснавальніка легендарнага арт-гурта “Хор Турэцкага”.
3 Пухавіч вяртаемся на Блонь, а далей праз Турын – у Чэрвень, старажытны Ігумен. Тут да паслуг турыста – і краязнаўчы музей, і раённая бібліятэка, дзе працуюць цікаўныя да роднай гісторыі людзі, штогод ладзяцца краязнаўчыя чытанні, а пасля намаганнямі бібліятэкараў, аддзела культуры райвыканкама выдаюцца адмысловыя зборнікі матэрыялаў. Чэрвень – радзіма паэта-сатырыка Міколы Вяршыніна. Не дзе на старых Ігуменскіх могілках пахаваны рускі мемуарыст XIX стагоддзя Асінкрыт Ламачэўскі. У1865—1868 гадах ён быў мінскім губернскім паштмайстрам. У адстаўку па лініі штацкай выйшаў у званні сапраўднага стацкага саветніка. У 1869— 1870 гадах – міравы пасрэднік Ігуменскага павета.
3 Чэрвеня, калі ехаць па магілёўскай шашы, мы і патрапім у Смілавічы. Тут нас чакае сустрэча са старажытным паркам, палацам, які некалі належаў Манюшкам, затым Ваньковічам. Цяпер у Смілавічах працуе музей Хаіма Суціна, які з’яўляецца ўраджэнцам паселішча. Рэдка згадваецца ў дачыненні да Смілавіч імя славутай актрысы Фаіны Ранеўскай. А між тым яе родавыя карэнні – якраз на Ігуменшчыне, яе бацька, Гірш Хаімаў Фельдман, – мешчанін мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета. На пачатку XX ст. Фельдманы валодалі многімі будынкамі, свірнамі, аптовай крамай і нават параходам “Святы Мікалай” у Екацярынаслаўлі, а затым у Екацярынадары. А спярша ўсё ж былі Смілавічы. 3 гістарычнай памяткі пра Смілавічы канца XIX ст.: “95 двароў, 500 жыхароў, дзейнічалі валасное праўленне, 3 праваслаўныя царквы, мусульманская мячэць, касцёл, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы”. Паводле перапісу 1877 года значыцца і “прыёмны пакой на 2 ложкі для хворых”. Сёння ў гарадскога пасёлка Смілавічы – зусім іншая гісторыя, зусім іншыя адметнасці. Але па-ранейшаму старыя жыхары мястэчка ўважлівыя да сваёй гісторыі, помняць і старыя вулачкі, і многія падзеі. Так што не здзіўлюся, калі поруч з музеем Суціна ў Смілавічах з’явіцца з часам і краязнаўчы музей. Тым болей што пачатак пакладзены: у Смілавіцкай СШ № 1 намаганнямі былога дырэктара Івана Паўлавіча Ярашэвіча вядзецца вялікая краяўзнаўчая, пошукавая праца. Дарэчы, Іван Ярашэвіч падрыхтаваў цікавую кнігу па тапаніміцы краю, якая пад назвай “Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах” выйшла ў РВУ “Літаратура і Мастацтва”.
“…Дзе і раку завуць Лясною”
З нядаўніх знаёмстваў з дасведчанымі гісторыкамі і краязнаўцамі ўразіла сустрэча з маскоўскім пісьменнікам і калекцыянерам Кірылам Сокалам. Ён – аўтар многіх кніг. І сярод іх – проста ўнікальны каталог “Манументальныя помнікі Расійскай імперыі”. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ста годдзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось “камянец кую” інфармацыю: