Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Читать онлайн книгу.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч


Скачать книгу
з берага да склепа. Лед ляжаў аж пакуль не паспявалі траскалкі, мы у летняю спякоту часта лазілі у склеп каб ахладзіцца. Рыба у лядоўні захоўвалася і так проста і падсоленая ў вялікіх бочках. Мая бабуля Алена найчасцей гатавала нам з рыбы, калі вынутай з той бочкі, а калі і так з вяленай, густы як пюрэ суп, нашклат поліўкі. Перш варылася рыба, пакуль мяса не адставала ад касцей. Косці і галовы вымаліся. Потым яна прыпраўляла адвар з юшкі расчыненай ржаной мукой, узбіваючы калатушкай, калі—нікалі троху прыбелевала малаком. У Слабадзе тутэйшыя рыбу лавілі сеткамі альбо рукамі і калі каго бачылі з вудай – то было здалёк відаць прышлага, не мясцовага чалавека. Мой тата і мяне навучыў лавіць рыбу рукамі ў карчах і пад камянямі. А мужчыны лавілі з нагоды рыбу у дзве лодкі, ведзяёй. На рыбалку шлі рана, на золку, піхаючы прысам лодкі супраць цячэння, уверх, у потым нацягнуўшы сетку паміж дзвух лодак сплаўляліся да Слабады. Рыбы прыносілі многа, усялякай, не менш трыдцаті шчупакоў. Я вельмі любіла есці мянтузоў і невялікіх шчупачкоў.

      Вёска Рабунь Вілейскага раёна Мінскай вобласці

      Вера Сцяпанаўна Галко (в. Пахомава, зніклая, зараз на дне Вілейскага вадасховішча), 1935 г. н.:

      …У Рабуні раней была адна рака – Арпянка, яна на лузе ў Віллю ўпадала. Да Віллі цягнўся красівы луг. Было надта добра. Колькі было да Віллі – не скажу, але калі разлівалася вада, рака даходзіла да самай вёскі. Дзеці лёталі купацца да ракі. А ў рыбу мой мужык не хадзіў, пакуль мора не зрабілі, не было надта лодак у Рабуні, людзей. Тады ўжо ўсе пачалі рыбу лавіць.

      Cудніковіч:

      …Наліма, ці ментуза, мы звалі калека, бо ён быў без лускі, нейкі мядліцельны.

      Уладзімір Іванавіч Ляшкевіч, 1941 г. н., родам з в. Баяры, калісь вучань сярэдняй школы у в. Рабунь, настаўнік біялогіі г. Вілейка, зараз пенсіянер:

      …Я з Баяр, праз Пахомава хадзіў у Рабунь, у школу. Праз Вілію – ці раздзеўся, ці любы ў лодку бярэ. Пахомаўцы лодкі мелі. Крыкнеш – і абязацельна перавязуць. Рабуньскіх хлапцоў дразнілі, заводзілі перад бойкай – «Братцы рабунцы, Слабада гарыць!» І звалі іх, рабуньскіх, усе вароны. Былі таксама «Паняцічкія шнарукі», «Рэдзькаўскія худэркі» – так тады празывалі людзей з іншых вёсак.

      …У Рабуні была рэчка Арпянка, прыток Віліі, надта ў ёй было яльцоў. Есць такая рэка Грэзніца, упадала ў Вілію ля Сосенкі, там млын стаяў. Так вот мы пачынаючы адтуль – якая там таптушка невялічкая, і насцёбаем, пака ўпадзе ў вусце, там затока такая была, па торбе рыбы зловім. Мы ж карміліся з гэтага. Я ў Кавалі прыходжу да друга, маці ставіць гаршок у печы – кажа хлопцы, а варыць то няма чаго, пасля вайны, ляціце за рыбай на раку. Пака закіпіць вада, мы ўжо злётаем і зловім рыбы. Яльцоў і шчупакоў. Толькі плоткі не лавіліся ў гэнай рэчцы.

      …Тады надта келбоў было ў Віліі. Я пакуль з Рабуні, са школы прыду дамоў пешшу, а праз Вілію пераходзіў ля Пахомава, ад келбоў аж дно чорна, дык хлопцы лавілі такой штучкай-волакам іншую рыбу, так яны зацягнуць і мне адразу цэлы кош наловяць і я з ім дамоў іду. Асноўная сетка ў нас была яльцоўка, ачко на два


Скачать книгу