Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
Ён нават па-польску, седзячы на польскім троне, не навучыўся гаварыць, не кажучы пра беларускую мову. А суседзі, слабасць уладаў адчуваючы, не супраць зноў прайсціся па ліцвінскіх землях. Бо землі гэтыя – спаконвек на скрыжаванні, здабываюць іх, як філасофскі камень, зацята, стагоддзямі, не шкадуючы сродкаў і жыццяў чалавечых, і калі б з костак і крыві вырасталі белыя дрэвы з чырвоным лісцем, як у бабулінай казцы, дык пушчы й лясы зямлі гэтай нагадвалі б чырвонае мора…

      Пранцысь азірнуўся на Лёдніка: той сядзеў, выпрастаўшы спіну, як быццам рыхтаваўся прымаць іспыты, і нат па баках не глядзеў, і здаваўся ў сваёй чорнай апранасе тут гэткім жа звычным, як гармата на таку. Чарнявая карчмарка, якая сноўгала між сталамі са збанамі піва, як лёгкі чоўнік між чаратоў, падазрона слізганула вачыма па цёмнай фігуры ў куце… Пранціш зразумеў, што трэба пачынаць сваю справу. Сарваў шапку з аблезлым собалем і ўрачыста махнуў ёю, нібы выклікаў бога паўночнага ветру.

      – Шаноўнае панства! Толькі сёння, праездам у Парыж з Лемберку – вядомы лекар пан Баўтрамеюс Лёднік, майстар ацаленняў, знаны алхімік і зоркавед, які лячыў каралёў ды князёў. Любую хваробу ён пазнае і лекі ад яе прызначыць! Мяне ацаліў за адзін дзень ад самай акрутнай ліхаманкі! Усяго тры шэлегі за кансультацыю!

      Лёднік падціснуў вусны, быццам яго абзывалі шыбенікам, але есці, відаць, хацеў і ён, таму дастаў з кішэняў сваёй упэцканай чорнай світкі паперкі і аловак і паклаў перад сабой на стол, рыхтуючыся выпісваць рэцэпты.

      – Пане-браце, а ад нарываў у горле пан лекар дапаможа? – насцярожана папытаўся стары шляхцюк, адсунуўшы келіх піва.

      – Ад усяго! – упэўнена сцвердзіў Пранціш. – Тры шэлегі!

      Да заезжага эскулапа пацягнуліся кліенты. За старым шляхцюком, які, відаць, усё яшчэ замест шкарпэтак загадваў насыпаць у свае боты нацярушаную салому – гульцы ў косткі, за імі – чорнабароды рамізнік, у якога круціла рукі перад дажджом, тады – дзве кабеты-кухаркі… Нават сімпатычная карчмарачка доўга сядзела перад алхімікам, і той цярпліва правяраў ейны пульс па чарзе на абедзьвух руках. Грошы браў Пранціш, і хутка яму ўжо не падалася добрай ідэя прадаць лекара. Калі вось так вадзіць яго па карчомках ды засценках, як цыганы мядзведзя, дык можна някепска жыць! Лёднік абслугоўваў хворых найлепшым чынам. Важна выслухоўваў, абмацваў, сурова дапытваў і выпісваў мудрагелістыя рэцэпты, каму oleum mentha, каму unguentum commune, каму syropus koraiba. Пад ягоным паглядам людзі мізарнелі, як шкаляры, але й у выратаванне лёгка верылі, па тым жа прынцыпе, чаму лічыцца, што чым гарчэйшыя лекі, тым мацнейшыя. Лёднік аднаму возніку нават руку пашкоджаную спрытна на месца ўставіў, пакруціўшы ды тузануўшы. Адразу відно было, што лекару не ўнове ніякія раны.

      Пранціш замовіў піва і свіных скабак з капустай столькі, колькі маглі з’есці двое дужа галодных мужчын. Вядома, з лекарам побач не сеў – дзе гэта бачылі, каб шляхціц еў за адным сталом са слугою! Асабліва сагравала думка, што фанабэрыстаму


Скачать книгу