Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
Вяжэвіч: «А напачатку года вы давалі нам гэты дзеяслоў у іншым напісанні! Калі ж вы памыліліся?»

      – А вы і праўда памыліліся?

      Апанас Іванавіч упарта прыкусіў губу, памаўчаў, гледзячы ўбок…

      – Звычайная апіска. У іншых абставінах я б пажартаваў і пераправіў адну літару на другую. Але тут… – ён нервова прыгладзіў валасы, нібыта змахваў з іх павуцінне. – Кроў кінулася мне ў галаву… Усё, думаю, зараз гэтая хеўра накінецца… Ім не лектар патрэбны, а артыст, як падвізаецца на тэатральных падмостках, блазан, якога можа асвістаць не толькі знаўца, але любы невук, які прыйшоў у храм мастацтва ад няма чаго рабіць…

      – Карацей, вы ізноў пасварыліся са сваімі студэнтамі, – дакорліва прагаварыў дэкан. – Паслухайце, Апанас Іванавіч, я, як і ўся прафесура, высока цаню вас як спецыяліста. Вы ўжо шмат зрабілі для беларускай філалогіі. І шмат яшчэ здольныя зрабіць. Проста… прашу вас… не трэба быць такім зацятым. Асабліва не варта заядацца з моладдзю – ёй спакон веку ўласцівы бунтарскі дух. А тэрміны, якімі вы кідаецеся ў бок іх аўтарытэтаў, – «канібалы», «езуіты»! Я ведаю, крытыкуюць вашыя лекцыі. Але ж і вы гэтак накінуліся на «Граматыку» Лёсіка… Паверце, і ягоная праца, і вашая патрэбныя аднолькава на гэтым цаліку.

      – Вы яшчэ скажыце, што яны аднолькава каштоўныя! Гэты невук шчыра лічыць, што слова «белетрыстыка» паходзіць ад слова «балет»! Цяпер я разумею Яўхіма Іванавіча Карскага, які адсюль з’ехаў адразу ж. Ён і мне казаў: «На Беларусі цяжка працаваць!» Я ж нават сям’ю сюды перавезці не магу – зноў жонку давядуць да нервовага зрыву… – Корб-Варановіч кідаўся па аўдыторыі, як зацкаваны звер. Дэкан спачувальна ўздыхнуў.

      – Зразумейце, калега, сёння лінгвістычная спрэчка ў «чыстым выглядзе» немагчымая. Пад усё падкладаецца палітычная «падбіўка». Адны – «вялікадзяржаўныя шавіністы», другія – «буржуазныя нацыяналісты»… І нехта нацкоўвае нас адно на аднаго, каб знішчыць усіх разам. Падумайце над гэтым…

      Корб-Варановіч спыніўся і ганарыста ўскінуў галаву.

      – Я не магу бяззуба ўсміхацца на абразы. Леанід Калантай мае рацыю – я мушу абараняцца! Даводзіць сваю навуковую праўду! Вы проста не разумееце майго становішча…

      – Вы так лічыце? – сумна прамовіў дэкан. – Ну, так, ваш Калантай падкажа… Прабачце, але гэта не той чалавек, парады якога варта слухаць. А памятаеце, як на нядаўнім банкеце, калі святкавалі юбілей Ігнатоўскага, да мяне падсеў гэты тып, былы падпольшчык з Наркамасветы? Вы яшчэ пыталіся, пра што мы з ім гаварылі?

      – Н-ну… Памятаю…

      – Дык вось, ён назваў мяне свіннёй, таму што я не падзяляю іх лінію, ваджуся з такімі, як Корб-Варановіч, і яны мяне «шыбануць».

      Дацэнт збялеў.

      – Я вас падстаўляю… Навошта вы прыйшлі сюды? Суразмоўца супакаяльна працягнуў даланю.

      – Ціха, ціха… Я ведаю, што раблю. Усё роўна я – сын святара. Паповіч. Гэты «грэх» мне не выкупіць нічым, таму ўсё астатняе не мае вялікага значэння. Калі мяне захочуць прыбраць, знойдуць за што. А вы так і не


Скачать книгу