Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Читать онлайн книгу.

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
варушачы вусамі:

      – Так – і што вы тут не бачылі?

      Дзядок, абапіраючыся на крывуліну, падаўся бліжэй. Патлумачыў:

      – Дык гэта… Стаімо, жджэм, – і азірнуўся на вяскоўцаў, чакаючы падтрымкі.

      – Чаго вы жджэце?

      – Дык гэта… вядома… Каб сваё забраць, калі раздаваць пачняце, – дзядок паказаў крывулінаю на мяшкі доле і на падводзе.

      – А хто вам сказаў, што мы будзем раздаваць? – яшчэ больш павысіў голас Чуб. – Я ў вас пытаю!

      Раптам як стаяў – рукі ў бокі – так і пайшоў на дзядка:

      – Сыны, унукі ёсць?

      – Дык гэта… – сумеўся той, змізарнелы перад такой скалою, – два сыны, а ўнукі малыя…

      – І дзе сыны? Я спадзяюся, у нас у атрадзе? У Семежаве?

      – Дык гэта… па хадзяйству…

      – Па хадзяйству?! Мы там мерзнем, гібеем, кроў праліваем за вас жа, а вы – пахадзяйству?! Толькі і робіце, што ў валенкі ціхенька пшыкаеце ды на гарачых чаранах, у цяпле ў дабрэ, валяецеся?! Саветам ці палякам, маць вашу растакую, дык вы нічога не шкадуеце! – усё больш распаляўся Чуб, наступаючы на разгубленага дзядка. – Вам пугаўём у шыбіну стукнуць, дык вы і лапкі ўгору, апошняе сала з кубла цягнеце, апошні крыж нацельны гатовы сарваць з сябе і аддаць! А нам, сваім героям, сваёй доблеснай беларускай народнай арміі вам меркі аўса шкода?!

      Крыху астыў, супакоіўся.

      – Зараз слухайце мне і запамінайце, і па хатах разнясіце. Пра тое, што тут было, каб ні адна жывая душа не пікнула! Калі прыедуць, стануць пытаць, скажаце – так і так, былі чырвоныя, забралі што ім трэба і паехалі сабе ў Вызну. Зразумелі? Ды не тапчыцеся тут без толку, слядоў не рабіце!.. І помніце, чэрці, – калі што… – пагразіў таўсценным пальцам.

      – Не, гэта ж я так сабе, – зашамкаў спалохана, апраўдваючыся, дзядок, палічыўшы, відаць, што пагроза найбольш яго тычыцца. – Бярыце на здароўе – сваім не шкода! – сказаў, а выцвілыя падслепаватыя вочкі ўраз заслаліся жалем і паказалі на іншае – што шкада, яшчэ і як шкада свайго дабра, і чым вы, такія «абаронцы», розніцеся тады ад саветаў ці ад палякаў?..

      Аднак на астатніх прамова Чуба падзейнічала. Усё правільна, так і трэба, сіла павінна быць сілаю – з кулакамі, з мацюкамі, а яшчэ лепш – з крывянкамі, тады і паважаць можна, тады і слухацца ахвота…

      – Правільна, хлопцы!

      – Бярыце на здароўе!..

      – Чым гэтай набрыдзі, дык лепш сваім ужо…

      Нават дзяўчынка, якая моцна трымала Васільку за руку, саромеючыся ўласнай смеласці, выгукнула званчэй за ўсіх:

      – Што ж гэта – сваім шкадаваць?!

      – Даўно б так, – змякчыўся Чуб. – Хоць і тугавата, але даходзіць да вас, нарэшце разумна загаварылі. Словам – давайце, давайце ўсе па хатах!

      – І то праўда – што гэта мы тут…

      – Сляды адно робім…

      – Будзем маўчаць!

      – Маўчаць трэба, бо сабе ж горш…

      Не слухаючы, Чуб павярнуўся да падводы. Распарадзіўся:

      – Гнат, паглядзі тут. Я скора, – і пайшоў назад у двор.

      Каля


Скачать книгу