Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
сетку. Пакрапiўшы ўсе чатыры сцяны, бацюшка на хвiлiну апускаўся ў крэсла i, уздыхаючы ўголас – заўжды так уздыхаецца пры нагодзе нямiлага абавязку – згартаў у кiшэню пяцёрку.

      – Вучыцца трэба добра, быць слухмяным, шанаваць маму i тату, уладу школьную i дзяржаўную, i ўрокi рэлiгii не прапускаць таксама – так ён казаў. Але што бацюшка? Ці здарылася яму калi-небудзь прыадзецца ў партызанскi мундзiр? Зняўшы вiнтоўку з пляча, крыкнуць: «Стой, страляць буду!» I бабах у чорнае бяздонне ночы? Хутчэй за ўсё – не. І галоўнае, не было пэўнасцi: ці бацюшка Сцяпан – чалавек партыйны, хто можа ўсё і заўсёды? Як, скажам, дзядзька Ваня.

      На такое пытанне нават бабка Сонька не дала адназначнага адказу. Паглядзела на мяне неяк дзiўна, адвярнулася, плюнула пад ногi. Сказала некалькі слоў пра дурных неадказных партызанаў, пра сала i кажух, падабраныя з кладоўкi. Прыпомнiла таксама свайго брата Арцёма – бачыла яго апошнi раз у сорак трэцiм, у студзеньскi вечар, калi тоўсты паліцыянт Казімір Валанцей даручыў яму варту на чыгуначных рэйках. А ноччу падарваўся там ваенны эшалон, і наступным днём гергатлівыя немцы расстралялі ўсіх вартаўнікоў.

      – Усемагутны – там вось, – паказала пальцам у бязмежнае неба. – Адзін Бог усё можа.

      Але мяне мучыла, ці ёсць Бог? Пытанне заставалася адкрытым з той хвіліны, калі падчас урока музыкі пан дырэктар Сліва заявіў: – Сусвет нарадзіўся ад вялікага выбуху.

      – Як ад атамнай бомбы? – зза апошняй парты вырваўся Віцік. Аб атамных бомбах дзеці ведалі куды больш за сваіх бацькоў, да таго ж, у школьны падвал паміж горкай вугалю і цеснай клеткай пана вознага прадбачлівыя будаўнікі на выпадак ядзернай атакі запіхнулі бункер. Цёмны, агідны, бы амерыканскі цмок, што прытаіўся пад вадой, на зямлі і ў паветры ды чакае моманту, каб патаптаць сінявокія васількі ў нашых агародчыках, а нават разбіць у пух і прах сонца і ўсе астатнія зоры.

      – Куды магутнейшы гэты выбух. Як мільярды мільярдаў бомб, – пан дырэктар Сліва разгарнуў футляр, дастаў адтуль скрыпку, бліскучым асколкам каніфолі аб’ехаў хрыбет смыка.

      – Дык нехта ж падпаліў кнот, – Віцік не адступіў. – Які імперыяліст амерыканскі або наш партызан, а можа і сам Бог?

      – Э, там!…

      Азвалася скрыпка, і пайшло! – пан Сліва ўсміхнуўся, смыком крануў струну. “Расцвіталі яблыні і грушы, паплылі туманы над ракой” – гукі ірвануліся, пабеглі школьным калідорам, узняліся да воблакаў, разышліся хваляй, збіваючы з ног усе злыя сілы, што заўпарціліся павярнуць нас і нашых сяброў са шляху ў найлепшую будучыню.

      Новыя падзеi, што адбылiся з прыходам зiмы, таксама пярэчылi бабусiным тэорыям. Пасеялi ў маёй свядомасцi і іншыя, зусiм слушныя падазрэннi: бабка, як i ўсе астатнія смяротныя, можа ж памыляцца! Я пачынаў уяўляць i куды страшнейшае: вось жа прыйдзе дзень, i над бабусяй, гарызантальна напружанай на покуцi, бацюшка Сцяпан заспявае “Вечная памяць”, а потым суседзi забяруць яе з хаты, занясуць на могiлкi, апусцяць у глыбокую яму i прысыплюць жоўтым пясочкам. Дакладна так, як адбылося з панам Алёшкам. Звалі яго Жалезным,


Скачать книгу