Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Читать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
ў лес, апантана бег за ёю, а злавіўшы, з размаху кідаў на мяккі мох і прагна задзіраў падол андараку, вымачанага ў салодкай летняй расе.

      Узімку ж, калі жанчына прыязджала ў заснежаную Вільню на Каляды, яна спынялася на пастаялым двары пад самай сталіцай. Упэўненая ў маўчанні сваіх служкаў, якім шчодра плаціла, яна выдавала сябе за прасіцельку з Полацкай зямлі, што прыехала ў вялікакняскую канцылярыю па справах спадчыны. Можа, гаспадар пастаялага двара і падзівіўся калі, што ў той самы час прыязджаў у ягоны двор на два-тры дні госць – малады віленскі зямянін у багатых уборах, а з’язджаў адначасна з прыгожай прасіцелькай, ды яна плаціла заўсёды шчодра, і слугі падлагоджвалі маладой пані з асаблівай ахвотай.

      Гэта былі яе адхланні, яе таямніца, і часам яна вярталася ў апрыкрае гняздо са слязьмі злосьці, наракаючы на свой лёс. Не мог узяць яе за сябе маладзейшы на дзесяць гадоў зямянін, а паважнага і прывабнага ўдаўца не знаходзілася, хаця асцярожна наводзіла яна аб тым звесткі. Ісці ж другім разам за згрыбелага старога не хацела: да самых вантробаў працінаў успамін пра пах – ні то зляжалае бялізны, ні то прэлага лісця, які сыходзіў ад старога мужа. Хацелася маладосці, пругкай і свежай скуры каханка пад вуснамі, хацелася паху ссохлага сена ці маладога разгарачанага самца, якім пахне толькі нерастрачаны ў любоўных забавах дзяцюк. І яна падсвядома шукала гэтага – ці то ў Вільні, ці то ў сваёй Любчы. Хаця Любча якраз была самай небяспечнай: тут таямніцу любошчаў схаваць будзе ой як няпроста! І ўсё ж ездзіць так далёка год за годам рабілася ўсё цяжэй. Летась жа яе дасюль верны малады зямянін ажаніўся і ўпершыню не прыехаў на спатканьне. Больш таго – не прыслаў нават весткі, і яна дарэмна чакала яго на пастаялым двары, выглядаючы ў вакно, як дзеўка-цнатліўка, што не дачакаецца жаніха. Да таго ж, родзічы сталі намякаць ёй, нібыта бачылі ў ваколіцах Вільні нейкую распусніцу, надта падобную да яе, і бачылі акурат у тыя самыя тыдні, калі яна прыязджала ў сталіцу. Таму сёлета яна паехала на выведку ў Гародню. У гэтым вялікім горадзе, думала яна, можна будзе схавацца. Але ці то час яе выйшаў, ці згрызоты па гаспадарцы зрабілі сваю справу – маладыя прывабныя мужчыны ўжо не ліплі да яе, а тоўстага чырвонатварага нахабніка адпрэчыла яна сама, бо доўгі досвед падказваў, што гэты распуснік ужо растраціў свой любоўны запас і будзе пудлаваць. Вярталася яна расчараванай і поўнай тугі па страчанай маладосці.

      Вось чаму без ваганняў загадала баярыня пакласці ў свой вазок беспрытомнага дзецюка, што ляжаў на дарозе і ледзь не патрапіў пад колы ейнага вазка. Пабачыла ў тым волю багоў: твар дзецюка – з шырокімі чорнымі брывамі, ямачкай на падбародку дый мужнымі рысамі юнага твару быў якраз такім, якім бачыўся ў марах магчымы каханак.

      Хто ён, гэты юны вой, і адкуль? На скураным яго каптане – палосы са скуры дзіка, апратка не багатая, але й не бедная: кашуля не са зрэбнага, а з тонка выпрадзенага лёну, боты не самаробныя, і, хаця не юхтовыя, ды не з казла лупленыя. На пасе начэпленыя ножны, з якіх выглядае дзяржальна ці то кінжала, ці то корд. І як,


Скачать книгу