Карона на дне віра (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Карона на дне віра (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
не разгладзяць зморшчаны, як печаны яблык, твар яе вяльможнага кавалера.

      I пан толькі зубамі скрыгатаў ад таго, што Агатка – не ягоная халопка, і прамінулі тыя часы, калі панаў дзед мог паслаць пахолкаў па любую дзяўчыну ў наваколлі, і ўвобмірг тыя кінулі б сплаканую красуню гаспадару пад ногі.

      Цяпер жа заставалася пану спадзявацца толькі на дапамогу чорных сілаў. Бо і не патрэбная была яму сплаканая прыгажуня – хацеў ён убачыць у падобных на дзве цёмныя зоркі вачах любасць, пачуць хоць адно ласкавае слоўца…Ды каб спрах той ляснік Янка, які насіў пекнай Агатцы скуркі гарнастаяў і срэбных лісіц, і не аднаму багатыру лоб разбіў толькі за тое, што той прыпыніўся з мройным выразам твару насупраць кавальскае хаты.

      Выслухаў Нічыпор панскія скаргі са сваёй заўсёднай змрочнай усмешкай, нават не зірнуў на жменю золата, што сыпануў госць на стол. Папрасіў якую-небудзь рэч дзяўчыны – і пан дастаў з-за пазухі пунсовую хустку. Нічыпор падвёў пана да вялікага люстэрка, кінуў хустку у чару з вадою, сыпануў нейкіх зёлак, зашаптаў таемныя словы… Зашумеў за вокнамі лес, затрашчалі кусты каля хаты, нібыта нехта прабіраўся скрозь іх. Паверхня люстэрка пабегла хвалямі, як паверхня ракі, і скрозь пералівісты туман паказаўся дзявочы мілы тварык… Здавалася, Агатка знаходзіцца тут, у хаце ведзьмака, але чамусьці нікога не заўважае, нешта задуменна напявае, пераплятае густую цёмную касу, часам усміхаецца патаемным думкам…

      – Гэта твая каханая? – прыглушаным голасам спытаў Нічыпор.

      – Так, яна! – з гонарам адказаў госць. – Ну што, прызнайся, стары, бачыў хоць калісьці падобную прыгажосць?

      – Не, ніколі не бачыў я такой красуні, – павольна адказаў Нічыпор. – А я шмат бачыў прыгажунь на сваім вяку – і не толькі з гэтага свету. I яшчэ скажу. Не для цябе яна, пане.

      – Што ты вярзеш?!! – абурыўся наведнік. – Я сюды прыйшоў не за тваімі павучаннямі! Не для мяне такая краля, бачыце… А для каго? Для гэтага лайдака Янкі?

      – Ні для цябе, ні для яго, – пагрозна прагаварыў Нічыпор. – А для мяне. Так што забудзься і на кавалёву дачку, і на дарогу да майго дому.

      Чым настрашыў Нічыпор госця – невядома. Але ехаў пан з нашага лесу так хутка, што ледзь з карэты не вываліўся. I адразу за мяжу з'ехаў. А ў наступную нядзелю адбылося дзіва – у вёсцы з'явіўся Нічыпор, якога там не бачылі, мусіць, гадоў трыццаць.

      Але ж як і не было тых трыццацці гадоў! Выглядаў Нічыпор маладзец малайцом, гадоў – не болын саракоўкі. Плячысты, дужы, на чорных кудзерах – атласная шапка, падбітая собалем, світка панская, боты – дык не ў кожнага пана такія. I нібыта сам увесь змяніўся. Усміхаецца, вітаецца, у карчму пайшоў, частуе ўсіх, усялякае цікавае расказвае – пра дзівосы, што на свеце дзеюцца. Памяць у людзей кароткая – хутка Нічыпор быў ужо лепшы сябрам у грамадзе. А як увечары выйшлі на вуліцу дзяўчаты, заспявалі песні, апынуўся чараўнік перад хатай Агаткі. А вось і сама дзяўчына – як месячны праменьчык, стройная, гнуткая, беласкурая… Наблізіўся да Агаткі Нічыпор, сказаў нешта вясёлае, ласкавае, кветку дзівоснай


Скачать книгу