Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
Вам хочацца зоны камфорту. І вуаля – вашу ўвагу паглынае раман між тыграм і казлом.

      Цікава, ці пішуць фанфікі пра Амура і Цімура? Мае аўтары маглі б раскруціць сюжэт. У логвішчы Урабораса ёсць такі Fairy, ён мог бы пасяліць у цела Амура дух бога Тора, а ў Цімура – дух валькірыі… Але не, Fairy любіць катэгорыю слэш, таму ў казла ўсяліўся б Локі. А рамантычная Fljor Delakur, студэнтка-біёлаг з Баранавіч, якая працуе ў рэйтынгу джэн (без эротыкі), жанры «раманс» і катэгорыі «гет» (традыцыйная арыентацыя герояў), сачыніла б, што тыгр і казёл – пярэваратні. Разлучаныя злой вядзьмаркай закаханыя па начах вяртаюцца ў свае абліччы. Толькі ў яе застаюцца рогі, а ў яго – паласаты хвост. А можа, наадварот, мужык у яе казёл. А аматар сцёбу і стымпанку Grjaznyj Ubljudok, пра якога я не ведаю нічога, акрамя ніка, прыдумаў бы, што казёл і тыгр – мутанты, вывучаюць людства на прадмет заваяванняў і самі пішуць пра сябе скандальныя навіны ў сацыяльных сетках.

      Прыкрываю вочы – перад павекамі разыходзяцца жоўтыя колы, адлюстраванне беднага майго сонца на паверхні лужыны. Побач агідна запіпікаў кампутар, быццам сігналізацыя аўто. Кідаю погляд направа, дзе за маніторамі дзяжурыць Паша. «Рубят лес мужики», – ціха напявае брутальны карузлік з Пашавага кампа, не зважаючы на віск сістэмы. Малады бялявы мент вяла калупае пластыкавым відэльцам катлету. Ейны пах з’ядноўваецца з пахам майго хека ў смяротна-смуродны дуэт. А на маніторах рухаюцца чорна-белыя людзі.

      Кожны экран падзелены на шэсць квадрацікаў, па колькасці камер. Здаецца, над пасажырамі станцыі праводзяць пачварны эксперымент, рассадзіўшы па шкляных скрынях.

      Адкідваюся ў крэсле, каб лепей бачыць: відовішча заварожвае… Потым зноў адварочваюся да свайго манітора… Пакуль па каменнай падлозе штось не загрукатала. Аказалася, Паша скінуў бляшанку «Фанты»… Мой погляд зноў чапляецца за карцінкі знізу… Якраз у гэты момант адзін з мінакоў, што пакідае станцыю, падымае галаву і чамусьці глядзіць уверх, проста ў камеру… Нядоўга, на адно імгненне, ягоныя вочы ўзіраюцца ў мяне… Палец нервова трэ лоб, наўскос, нібыта намацвае шнар, як у Гары Потэра…

      Гэтага імгнення хапае, каб і відэлец выпаў з маёй рукі, і ад сутаргавага руху на падлогу, пад якой ездзяць цягнікі і ходзяць шэратварыя зомбі, пляснуўся хек у цесце разам з дзвюма лыжкамі парашковага бульбянога пюрэ.

      Я глядзела, як на правым маніторы ў скрайнім верхнім квадраціку аддаляецца постаць у чорнай скураной куртцы, з наматаным на шыю доўгім піжонскім шалікам, і спрабавала ўдыхнуць прапахлае мазутам паветра, бо яно чамусьці не ўдыхалася.

      Бо мужчына ў чорнай куртцы з шалікам, з моднай хіпстарскай бародкай і паголенай галавой быў Віталь Корвус.

      Мой муж.

      Якога, між іншым, прызналі мёртвым.

      Па рэйках метрапалітэна прагрукатаў Белы Трактар.

      Раздзел другі

      Куды не дайшоў Францыск Асізскі

      Сайт: «Пад знакам Урабораса».

      Назва фанфіка: Ордэн захавальнікаў.

      Фандом: арыджынал.

      Жанр: агнст.

      Памер: максі.

      Статус: у працэсе.

      Рэйтынг: NC-17.

      Катэгорыя: гет.

      Аўтар: Grjaznyj


Скачать книгу