Кніга змяшчае факсімільнае выданне лонданскага экзэмпляра «Вялікага мастацтва артылерыі» – самага вядомага падручніка па артылерыйскай справе эпохі мадэрну, напісанага Казімірам Семяновічам – навукоўцам, выхадцам з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Даступнасць і навуковасць тэксту, сістэматычны разгляд і эмацыянальная насычанасць, тэхніка, эстэтыка і візуалізацыя аб’екта даследавання рабілі і робяць чытанне «Вялікага мастацтва артылерыі» займальным не толькі для «вузкіх» спецыялістаў, але і для самага шырокага кола чытачоў усіх эпох. У выданні таксама прадстаўлены даследаванні генеалогіі і навуковага стылю Казіміра Семяновіча, аналітычны разбор літаратуры па праблеме, навукова-даведачны апарат. Для гісторыкаў, філолагаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца навуковай і культурнай спадчынай Беларусі.