Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн книгу.

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич


Скачать книгу
звонкі тон і акружыць з усіх ценявых бакоў.

      Наперадзе, крыху правей, Паліна пачула, як прагучаў нягучны пляск. Хтосьці зачыніў багажнік старога аўтамабіля, ажывіў спячы пыл на ўсёй машыне. Дзяўчына адразу ж кінула погляд у бок гуку і мацней сціснула металічную трубку ў сваёй цёплай правай далоні. Але калі яна ўбачыла, як высокі хлопец у чорнай вопратцы і з торбай на плячы ўзлез на дах аўтамабіля, затым пераскочыў на іншы – Паліна мацней насцярожылася. Яна быццам засумнявалася, адпусціўшы свой план па пошуку чалавека, стала моўчкі назіраць. Марудлівы незнаёмец, то спускаўся да дарогі, то зноў паднімаўся на машыны, ён штосьці шукаў, аглядаў салоны і багажнікі. Не заўважаў, як хаатычна набліжаўся да дзяўчыны, якая замерла ў асяроддзі цёмна-шэрых тонаў вуліцы. Хлопец нервова думаў пра сваё і амаль цалкам аддаліўся ад небяспечнай рэчаіснасці.

      – Добры дзень?! – не гучна сказала Паліна.

      Хлопец не пачуў яе ціхі голас, ён працягваў павольна і асцярожна аглядаць аўтамабілі.

      – Гэй! – гучней усклікнула дзяўчына.

      У тую ж секунду незнаёмец ускочыў на аўтамабільны дах так, быццам яго нехта падкінуў. Ён выцягнуў з-за рамяня пісталет. Нервова прыўзняў правую руку, накіраваў зброю на Паліну. Яму здавалася, што чалавек, які стаіць перад ім, нясе небяспеку. Усё гэта праз складанае жыццё нялёгкіх апошніх тыдняў, якія навучылі яго быць больш адважным і дапамаглі адаптавацца да ўзлаванага гораду. Свежыя трывожныя моманты памяці яшчэ кружылі ў яго галаве. Малады хлопец некалькі секунд стаяў моўчкі, ён аглядаў Паліну, і ўсё больш пераконваў сябе, што перад ім стаіць сапраўдны чалавек. Дзяўчына разглядала хлопца, але не змагла цалкам убачыць яго твар, бо ўсё, акрамя яго вачэй, было ўтоена пад цёмнай тканінай. Паліна толькі бачыла перад сабой высокага плячыстага незнаёмца ў чорнай вопратцы, які ўсё яшчэ знаходзіўся недалёка ад яе. Яна цяжка ўздыхнула, ажывілася і разгублена сказала:

      – Вітаю.

      Замест адказу, хлопец змяніў свой задуменны выраз твару, ледзь прыжмурыўся і асцярожна агледзеўся. Ён пачуў недалёка ад сябе невыразныя гукі і адчуў холад у душы. Пасля чаго, прыклаў паказальны палец да сваіх вуснаў, а дакладней, да тканіны, якая хавала вусны, і ціха вымавіў:

      – Ціііішэй…

      Цяпер было чаго баяцца дужаму хлопцу. Не, не здзічэлых жывёл, а нешта больш непрадказальнае. Хлопец адвёў пісталет ад Паліны, прыціснуў яго да сябе. Затым ён спешна і ціха апусціў шырокую шэрую сумку на брудны дах суседняга зялёнага аўтамабіля. Павярнуўся за спіну, падняў з багажніка свой пакінуты ваенны пыльна-зялёны заплечнік колеру хакі і стаў трымаць яго ў левай руцэ. Хлопец чакаў чагосьці небяспечнага. Ён уважліва слухаў, пільна глядзеў і добра адчуваў. Падкрадваўся жах і лёгкай дрыготкасцю ахопліваў шыракаплечае цела. Хлопец успамінаў дрэннае мінулае, баяўся дапусціць чарговую памылку.

      У душы дзяўчыны нарастала напружанне, яна насцярожана вадзіла вачыма.

      Лёгкі вецер нязначна падымаў пыл,


Скачать книгу