Дванаццаць актаў (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн книгу.

Дванаццаць актаў (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
відаць, з пограба, калодзежа і з такіх спецыяльных месцаў. Я адно такое знаю.

      – Не хачу я вашых паганых зораў. Нашто вы кошку закапалі? Знаеце, як ёй балела і страшна было? А каб вас жыўцом закапаць?

      – Я магу ажывіць кошку. У мяне ў кармане бутылачка з вадой, прамыем ёй нос і рот ад пяску, задыхае. Нясі сюды.

      Іра не скранулася з месца, але Дораш стаў спакваля падыходзіць да яе, сунуўшы руку ў кішэню, нібыта даставаў адтуль бутэлечку. Потым акуратна ўзяў з Ірынага падоліка «салафан» з кацінаю сям'ёй (салафан-сарафан, вершык можна скласці, падумала Іра), паклаў іх пад грушаю, а Іру ўзяў за руку і сказаў:

      – Вось тут за грушаю, ёсць стары пограб, як ляжаш там, то адразу зоры пабачыш. Я ляжаў тут знаеш колькі начэй, глядзеў… Гэта такое ваўшэбнае месца.

      – Я не буду нікуды лягаць, у мяне белы сарафан, мама будзе крычаць.

      – Я падсцялю пінжак.

      Дораш акуратна пасцяліў пінжак і стаў гнуць Іру, пакуль яна не легла. Потым расправіў сарафанчык:

      – Бачыш, сарафанчык увесь на пінжаку, будзе цэлы і чысты.

      – Пусціце мяне, я ніякіх зор не хачу!

      Але Дораш толькі яшчэ мацней сціснуў Іру і увесь наваліўся на яе, нібыта гара.

      – Мне дыхаць цяжка, пусціце! – крыкнула дзяўчынка.

      – Не крычы, не крычы, а то вушка адкушу, – сказаў Дораш і прыхапіў зубамі Ірына вуха, а сам стаў калыхацца на Іры.

      Потым прашаптаў ёй на вуха:

      – Бачыш, мы нібыта ў лодачцы па возеры плывем, і зоры ў небе ківаюцца-ківаюцца. Іра адчувала, што дзеецца нешта паганае, але што, даўмецца не магла, ды і крычаць не хацела, яшчэ хто пачуе і ўбачыць, што на ёй ляжыць Дораш, а гэта «стыдна».

      І яна вырашыла пацярпець, пакуль Дораш наківаецца, а потым схапіць катоў і ўцячы так, што толькі ламачча затрашчыць.

      Але Дораш і не думаў спыняцца. Ён спачатку гладзіў Ірыны ногі, высока, высока, аж да майткаў. Маці казала Іры, каб яна сама не чапала трусікаў і нікому не дазваляла, бо гэта стыдна.

      Таму, калі Дораш пальцамі пачаў гладзіць Іру праз трусікі, а потым адсунуў іх перамычку, яна паспрабавала закрычаць і вырвацца, і тады Дораш заціснуў ротам Ірыны вусны, а ўніз жывата ўсадзіў ёй швайку.

      “Ён мяне закалоў”, – здагадалася Іра праз страшны боль. “Гэта кроў бяжыць па нагах, увесь сарафан будзе брудны, як знойдуць”.

      – Я толькі паважу, я рваць не буду, – мармытаў Дораш, ківаючыся на Іры.

      – Вы мяне зарэзалі сваёй паганай швайкаю, – праз слёзы і боль сказала Іра, – дык закапайце з тымі кацянятамі.

      Раптам Дораш напружыўся, абапёрся на рукі, усхапіўся і ламануўся прэч, пакінуўшы Іру на пінжаку.

      Праз жыта да старое грушы беглі людзі, спераду імчала ў сваім зялёным плацечку Таня.

      – Ён спужаўся і ўцёк, бо мяне зарэзаў і катоў пабіў. Яго трэба ў міліцыю, – сказала заплаканая Іра суседзям.

      Вечарам Іру і Таню ў Ірынай хаце распытвала міліцыя – дзядзька і цётка з рыпучымі тэчкамі.

      – Дораш мяне швайкаю пароў, ды не дабіў, – сказала ім Іра. Але нос разбіў і катоў закапаў. І ледзь мяне не раздушыў.

      – А


Скачать книгу