Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў

Читать онлайн книгу.

Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
на гэтую тэму, адгарнуўшы невядомыя старонкі Усяславага жыцця і характару, дазваляе дакумент, які беларускі гісторык Марына Ліннікава нядаўна адшукала ў кнігасховішчы Маскоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў Знаходку можна назваць сенсацыяй. У рукапісе XVII стагоддзя даследчыца выявіла памылкова пераплецены туды аркуш з іншым тэкстам. Уявіце яе хваляванне, калі ўжо ў першым радку вока сустрэла імя вялікага князя Усяслава Брачыславіча.

      Знойдзены тэкст складаецца з некалькіх дастаткова самастойных частак. У адной – «Аб радзе Усяслава» – невядомы аўтар апавядае пра дзівосную праяву ў месяцы, убачыўшы якую полацкі ўладар вельмі занепакоіўся і «склікаў сход вялікі з вешчуноў і святароў». Калі яны не здолелі разгадаць праявы, Усяслаў паслаў па зняволенага ў вежы чараўніка Мантыя. «Той жа казаў яму: «Княжа, пакляніся вызваліць мяне і я супакою адчай твой». Усяслаў кляўся і абяцаў: «Душы тваёй не ўчыню благога!» Пасля гэтага Мантый даў сваё тлумачэнне ўбачанаму на месяцы: князю пагражаюць ворагі, але іх чакаюць хуткая ганьба і ўцёкі. «Усяслаў узрадаваўся і тут жа загадаў схапіць яго ды зноў зачыніць у вежы і казаў: «Душы тваёй дапраўды не ўчыніў благога, адно толькі целу благое ўчыніў бо шкода ж для душы толькі ад граху ўсялякага – спакушэння д’ябальскага!»»

      Другая гісторыя называецца «Аб закалоце Вадзілы». Там ідзе гаворка пра змову супроць Усяслава, што ўзнікла ў Полацку ў час эпідэміі чумы. На чале змоўшчыкаў стаў баярын Вадзіл, які ўзяўся вяртаць старыя звычаі – «слугаванне балванам ды бесаванне. I знепакоіў народ, манячы і гаворачы: «Усяслаў маладзён неразумны, і праклён багоў нашых на ім назаўсёды, бо верыць у таго раскрыжаванага…» I ўзброіў народ гарадскі і загнаў яго ў дворышча княскае. Вараг жа Эсцін з малым войскам лікам 99 адзін застаўся верны, і зачыніўся ў доме ягоным і пачаў бараніцца моцна… I не здолеў звадыяш той Вадзіл іх запалоніць і стаяў тры дні. А на чацвёрты дзень загадаў запаленыя стрэлы кідаць, і падпаліў дом Усяславаў. I была моцная гарачыня, ад якой пагінула шмат. Усяслаў жа Брачыславіч нейкім валхваваннем(І) той агонь дажджом патушыў»… Урэшце князева дружына перамагла, сам Чарадзей параніў Вадзіла і захапіў яго ў палон. Дванаццаці ўдзельнікам закалоту сцялі на торжышчы галовы. Іх жа правадыра Усяслаў «загадаў у кайданы жалезныя закаваць па руках і нагах ды пакласці драўлянае ярмо на шыю, ды прысудзіў яму вочы рваць і паходнямі паліць да смерці».

      Завяршаецца гэты напоўнены трагічнымі падзеямі змрочны тэкст фрагментам «Аб прамудрасці»: «Калі ж прайшоў адзін год, быў Усяславу ўначы цяжкі сон. Бачыў ён тройчы дзеву-ваярку ў чорным воблаку, асветленую бліскавіцамі, са святым крыжам у правай руцэ. А потым перамянілася хмара і з’явіўся храм, і дзева ўвайшла туды і зачынілася».

      Каб чытач адчуў «водар» арыгіналу, сказ, на якім абрываецца рукапіс, пададзім без перакладу: «И глас бысть страшен зело: «Се Софея, сиречь Премудрость…»»

      Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая


Скачать книгу