Час чумы (зборнік). Уладзімір Арлоў

Читать онлайн книгу.

Час чумы (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
– кароткі лёгкі плашч, скураныя нагавіцы да каленяў і высокія боты са светлага юхту.

      Каралеўскаму паслу наўрад хто-небудзь даў бы ягоныя сорак з гакам – так лёгка нёс ён сваё паўнаватае, але падабрана-спружыністае цела, так маладжава выглядаў ягоны голены загарэлы твар. Маладосці дадаваў яму і высокі рост. Праўда, уражанне крыху псавалі зрадзелыя чорныя валасы, затое на буйной і круглай, як кавун, галаве іх заставалася акурат столькі, каб біскуп Вітэліус мог, нічым не рызыкуючы, не галіць танзуры.

      Раз-пораз па ягоным твары прабягала лёгкая ўсмешка чалавека, якому раптам вельмі пашанцавала. Сёння ў яго сапраўды быў адзін з тых дзён, якія Катул меў звычку адзначаць белым каменьчыкам, адзін з нячастых за тры пасольскія гады ў Рыме дзён, калі Эразм быў задаволены і сабой, і хадою падзей.

      Сёння ён мог шчыра дараваць пбпу і празмернае захапленне ловамі, і вясёлыя начныя балюшкі ды іншыя чалавечыя слабасці, што не надта пасавалі яго святасці Лявону X. Сёння, хай сабе толькі на некалькі гадзін, але Вітэліуса пакінулі ўсе непамыслоты апошніх месяцаў. Забыліся нагаворы ордэнскіх паслоў, якія зацята змагаліся з ягонай прапановаю перавесці Тэўтонскі ордэн на мяжу з татарамі, дзе рыцары маглі б сапраўды бараніць веру, а не рабаваць суседзяў-хрысціян. Да часу адышлі некуды ўбок інтрыгі ў Польшчы, дзе прымас Ласкі з падбрэхічамі нястомна пляце сваё павуцінне, дзень пры дні ўводзячы каралю ў вушы, што ён, Эразм Вітэліус, – няздатны выскачка, народжаны ў абозе лютніст-самавук, які выпадкова ўбіўся ў міласць да былога вялікага князя Аляксандра.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Целу, рукам і нагам.

      2

      Паводле сучаснага летазлічэння – 1216.

      3

      Даспех накшталт кальчугі, але зроблены з металёвых пластачак.

      4

      Рыцары.

      5

      Так называе князя Валодшу сярэднявечная «Хроніка Лівоніі».

      6

      З намі Бог! (ням.)

      7

      Заторкнутая. даўгія рабаціністыя рукі, – летась забралі жыццё сямі рытараў.

      8

      Гаворка ідзе найверагодней пра так званы безаарны камень, які ўтвараецца ў страўніку некаторых жывёл. Прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства сярэднявечнай Еўропы, баючыся, што іх атруцяць, пад час застоліцы нярэдка кідалі ў келіх пярсцёнак з безаарным каменем або высыпалі туды загадзя натоўчаны парашок. Лічылася, што ад гэтага любая атрута, асабліва найбольш пашыраны тады мыш’як,


Скачать книгу