На імперыялістычнай вайне. Максім Гарэцкі

Читать онлайн книгу.

На імперыялістычнай вайне - Максім Гарэцкі


Скачать книгу
не падараваная казка, ці, проста кажучы, выбар быць самім сабою. Я меў гэты выбар, я скарыстаўся ім. Мяркую, я належу да прывілегаваных, шчасьцьліўцаў. Ці не таму я цяпер і пішу, сьведчу?

      Але, канечне, сумненьні, хістаньні, пэўныя страхі паўставалі і ў нашу маладосьць. І калі раптам я баяўся сваіх фантазмаў, на дапамогу часьцяком прыходзілі памагатыя звонку. Сьмешна, дзіўна, але так было: заходнія музыкі, фільмы так проста, адкрыта, хоць спачатку ў малой дозе, а потым з кожны годам усё ў большай дэманстравалі, адкрывалі вобразы геяў, лесьбіяк, вобразы адкрытых, публічных і шчасных параў геяў, напрыклад. Поп‐сьпявакі ды сьпявачкі калі‐нікалі ў кліпах малявалі чароўных прынцаў, а ня толькі прынцэсаў, якія дамінавалі ў нашых беларускіх казках і стэрэатыпах.

      І, наадварот, калі бракавала вонкавых арыентыраў, зачэпак, прыкладаў, ідэалаў, мадэляў для маладога гея (а іх па‐просту не было і няма ў Віцебску, напрыклад), я знаходзіў іх нечакана ўнутры сябе. Цела маё ня спала, пачынала раптам размаўляць са мною жаданьнямі, імпульсамі, патрабаваць невядомага, спатолы. То думкі, разважаньні аб будучыні зьнячэўку малявалі непрызнаную пакуль у нас рэчаіснасьць: я йду, напрыклад, за руку зь нейкім невядомым мне пакуль вабнявікам. То зьнянацку, ужо насамрэч, на фота я заўважаў сымпатычны, нібы на мяне глядзелы твар майго таварыша, зь якім, бачна, я ня проста таварышаваў, але зь якім нас зьнітоўвала нейкая повязь. Тады як уся кляса разам з настаўніцай былі перакананыя ў тым, што я закаханы ў Волю, насамрэч, каханьне, калі так можна сказаць пра дзяцінскую любоў, бегла ў бок Руслана.

      Зрэшты, аднаго разу, даклaдней, аднаго ранку, абуджанае маладое і непаслухмянае цнатлівае цела сасьпела да нечага, сасьпела да ажыцьцяўленьня фантазмаў. І перадусім нутраная патрэба штурхнула мяне выбраць гейнасьць. Без дакладнай веды, хутчэй па інтуіцыі, ведай унівэрсальнай я ведаў, што рабіць далей. Я зразумеў выразна, што хачу, магу, умею. Зразумеў, хто я і кім буду да скону. Зразумеў, што выбар канчаткова зроблены мною. Прыгадваю той казачны лёсавызначальны ранак, як адзін з цудаў жыцьця. Прыгадваю з піетэтам, гонарам і шчасьцем, з усьмешкаю. Падлеткам я зразумеў, што я беларус, што я заўсёды змагу схавацца ў сваёй казцы, ў бабулі, да ўсяго я зразумеў, што прыемна і важна мне ведаць ня толькі бабулькаву мову, але і ўласнае цела, цела іншага чалавека – мужчыны.

      Казка яшчэ і таму, што ў адрозьненьне ад прозы ці нават жуды, у якой жывуць многія сучасныя геі‐суайчыньнікі, я першапачаткова ўсьвядоміў уласную гейнасьць выключна ў пазытыўным сьвятле. Усьвядоміў, выбраў і прыняў мадэль жыцьця, якая будзе будавацца вакол іншых, у ідэале – вакол іншага мужчыны.

      Нейкі хлопец стане маёй казкай! Так марыў, думаў я. І прыгэтым, зазначу, кабета зусім не пасунулася далей ці ніжэй у гіерархіі каштоўнасьцяў і прыярытэтаў. Ніколі не апускаўся я ў жанчынанянавісьць, у якую ўвальваюцца многія мужчыны, геі ў тым ліку. Проста інтымнае жыцьцё я зьвязваў з мужчынамі, усё астатняе з усімі людзьмі без падзелу паводле


Скачать книгу