У віры быцця. Ніл Гілевіч

Читать онлайн книгу.

У віры быцця - Ніл Гілевіч


Скачать книгу
і мова

      У Маскву, на сустрэчу з кіраўніцтвам Расіі, прыязджаў прэзідэнт Фінляндыі Койвіста. Вельмі інтэлігентны і з выгляду і ў манерах абыходжання пан. Аж не верыцца, што гэта яго бачыў я нядаўна на тэлеэкране – у сялянскай вопратцы, на трактарку, на ўласнай сядзібе… На сустрэчы, у самым пачатку гутаркі, Койвіста пачаў гаварыць пра ролю фінскай мовы ў станаўленні фінляндскай дзяржаўнасці – і амаль палавіну прамовы прысвяціў гэтаму. А яшчэ падкрэсліў: наша самабытнасць, наша ідэнтычнасць настолькі моцная, што нам не страшная эканамічная інтэграцыя з Еўропай, нашай духоўнай самастойнасці нішто не пагражае.

      Слухаў я Койвісту – і цямнеў ад горычы. Маленькая Фінляндыя – і вось, калі ласка! Прэзідэнт на ўвесь свет выказвае пачуццё гонару і радасці за мову сваёй зямлі, за самабытнасць фінскай культуры, за гарантаваную самастойнасць дзяржавы.

      А мы? А мы – беларусы? Як мы пачуваемся ў свеце? Як мы сцвярджаем сваю мову і культуру? Не толькі ў свеце, а і дома, дома! У сваёй роднай хаце! О, дарагія мае браткі і сястрыцы!

1993

      Асатанелы беларусафоб з Віцебска

      Хто такія фашысты? Нацыянал-сацыялісты. Расісты. Ашалелыя ненавіснікі нацыянальнага адраджэння народаў, якія стагоддзямі прыгняталіся, – прычым, на сваёй роднай зямлі. Гэта – паталагічна хворыя на шавінізм нелюдзі, гэта адукаваныя (ды яшчэ як!) вандалы, якім паняцце цывілізацыі, свабоды і дэмакратыі не знаёма. Да гэтай катэгорыі нелюдзяў сёння належаць усіх масцей беларусафобы.

      Прыкладам – нейкі С. Голубеў з Віцебска, які ў пачатку 1990-х захляпаў многія афіцыйныя газеты сваёй паскуднай беларусафобскай пісанінай. Такія, як гэты Голубеў, не спыняцца ні перад чым, – дай ім апляваць, здратаваць, знішчыць і мову, і культуру, і само імя майго гаротлівага народа.

1994

      З роздумаў пра наш лёс…

      І на пачатку ХХ ст., у дні Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкага перавароту, арганізацыі сацыяльных вярхоў Беларусі былі на пазіцыях «западно-русизма», не дапускалі думкі пра стварэнне самастойнай незалежнай дзяржавы. Дзе там! Нават патрабаванне нацыянальнага самавызначэння (культурнай аўтаноміі) далёка не ўсе выстаўлялі. Усе тую ж песню цягнулі – пра адзіны непадзельны рускі народ.

      У канцы 1920-х – пачатку 1930-х на беларусізацыі быў пастаўлены крыж. Усё было рашуча павернута на карысць імперскіх вялікадзяржаўных інтарэсаў.

      1926, кастрычнік. На Пленуме ЦК КПБ – аб шкоднасці пашырэння ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі буржуазных нацыянал-дэмакратычных ідэалаў.

      1927. Два з’езды КПБ Беларусі. Х, студзень: пра нацдэмакратычны ўхіл і небяспеку контррэвалюцыі. ХІ, кастрычнік: пра беларускі шавінізм і контррэвалюцыйны характар нацдэмакратычнай дзейнасці «на даным этапе».

      1928, верасень. Пленум ЦК КПБ: шукаць і выкрываць у навуковых установах Беларусі праваднікоў буржуазнадэмакратычнай ідэалогіі.

      1929. Візіт з Крамля вядомага пагромчыка нацыяналізму Д. Зажонскага.

      1930, 13. ХІІ. Сакратар ЦК КПБ Гей на пасяджэнні ЦВК завастрыў увагу на мэтах


Скачать книгу