Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн книгу.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
«Як ён там, мой нябога, мой працаўнік?» – «Кепска. Ён там, як у турме тутэйшай Жодзінскай. Прасіў, каб ты крыху пагрэла яго, грошаў праз мяне перадала. Халодна яму». Кранаўшчыца аддала Беламу чалавеку ўсе грошы, што мела пры сабе. Белы падзякаваў і прапаў. Пасля сустрэчы з Белым чалавекам кранаўшчыца кінула піць. На могілкі яна цяпер наведваецца, як і ўсе людзі, тры разы на год – на Радаўніцу, на Дзяды і на дзень нараджэння кранаўшчыка.

      Афра-чорны анёл

      Адбылося тое ў раёне Усход. Да маладой жанчыны падляцеў галодны Афра-чорны анёл і папрасіў есці. Жанчына завяла афра-анёла дадому, пасадзіла за стол і пачала карміць. Раптам яны пачулі, што дамоў вярнуўся гаспадар – муж маладой жанчыны. Тая прапанавала анёлу неадкладна залезці ў шафу. Чорны анёл ледзьледзь змясціў ў шафе вялікія крылы. Муж сеў за стол і пачаў вячэраць фасолевым супам. Анёлу зрабілася млосна ў цеснай шафе. Ён высунуў з яе сваю па-дзявочы прыгожую афра-галаву і спытаў: «Як прайсці ў бібліятэку?» Агаломшаны гаспадар сказаў: «Выйдзеш з шафы, пройдзеш праз кватэру, на ліфце з’едзеш на першы паверх, выйдзеш на вуліцу, праз падземны пераход пяройдзеш на другі бок, там і стаіць бібліятэка… Канешне, ты можаш і пераляцець праспект, крылы ж маеш». Анёл падзякаваў за падрабязна растлумачаны маршрут і пайшоў. «Мала таго, што яны, ліха ім у бок, пабудавалі выродлівую бібліятэку за нашымі вокнамі, дык яны, ліха на іхніх дзяцей, яшчэ і дарогу ў бібліятэку праклалі праз нашую шафу!» – так выказаў жонцы сваю незадаволенасць муж. Выгаварыўся, замоўк і з апетытам працягнуў сёрбаць фасолевы суп са свінымі скабкамі.

      Дэман і свята

      Заставацца на свяце самотным можа толькі дэман, бо ў яго няма іншага выйсця… У праўдзівага дэмана ўсе дні і ночы святочныя.

      Чорная галава

      Стары муляр знайшоў у сутарэннях новага дома Чорную галаву. Некалі тая галава мела цела і належала нейкаму маладзёну. Цяпер яна валялася на цэментнай падлозе новабудоўлі. Муляр закаціў Чорную галаву ў цэлафанавы мех, накрыў яе прынесенымі з бытоўкі ўшчэнт стаптанымі чаравікамі і занёс у кантэйнер са смеццем.

      Чорная вавёрка

      У скверыку Янкі Купалы завялася Чорная вавёрка. Казалі: калі яе злавіць ды зварыць, а потым акуратна дастаць усе чыста косткі, дык можна сярод іх знайсці і костку-нябачніцу. Трэба сесці насупраць люстэрка, раскласці косткі Чорнай вавёркі на белай талерцы і браць па чарзе кожную костку ў рот. Калі возьмеш нябачніцу, дык і твой адбітак з люстэрка знікне. Акрабат з дзяржаўнага цырка Ян Паднебны ўпаляваў і зварыў Чорную вавёрку. Апошні раз Паднебнага бачылі ў грымёрцы, дзе ён клаў у рот вавёрчыны косткі. Больш Яна Паднебнага не толькі не бачылі, больш яго ніхто ніколі і не чуў.

      Чорная панна

      У Грушаўцы завялася вяліказубая вядзьмарка. Яна пафарбавала валасы ў чорны колер, прыдбала рудога ката, пашыла доўгую чорную сукенку. Яна зрабілася Чорнай паннаю і пачала труціць палёнай гарэлкай ласых да выпіўкі


Скачать книгу