Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн книгу.

Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
І таму яна, Вольга Пакроўская, пашкадавала Юру Палякоўскага. Проста ёй было шкада таленавiтага чалавека, якi з-за iдыёткi жонкi пачаў спiвацца. Вольга гаварыла i гаварыла, а я маўчаў, як рыба, як вады ў рот набраўшы, як нямко. Маўчаў i ўсё.

      Спачатку Вольга рабiла перапынкi ў сваiм маналогу, чакала, што я скажу, а я глядзеў на мыскi сваiх чаравiкаў i нiчога не казаў. Я думаў, брыдка ўспамiнаць, але я разважаў… Мне хацелася прапанаваць Вользе сысцi з вулiцы Друкарскай у бярозавы сквер i на зжоўклай траве заняцца тым, чым яна займаецца ў майстэрнi з Юрам.

      Я падбiраў словы i не мог падабраць. Такiх слоў я дагэтуль не навучыўся вымаўляць. Можа, iх i гаварыць не трэба? Можа, дастаткова адчуваць? Перад вачыма ўзнiкалi i знiкалi сцэны з распрананнямi, апрананнямi, з рознымi акрабатычнымi позамi, i таму даводзiлася паглядаць на нагавiцы нiжэй, каб, крый Бог, не выдаць сябе. Давялося адганяць эратычныя салодка-прыкрыя думкi, займацца толькi сабою. Ад Вользiных перажыванняў я быў далёка. Так, занятыя кожны сваiмi пачуццямi, мы i дайшлi да яе двара, пасярод якога ляжала здаравенная лужына. Вольга пачала абыходзiць лужыну з аднаго боку, а я з другога. Я дайшоў да паловы бязмежнай бруднай калюгi i раптам павярнуўся i пайшоў з двара. Вольга паклiкала мяне, але я не азiрнуўся i не спынiўся. Нашто? Я пакiдаў назаўсёды сваё першае каханне, калi гаварыць высокiм стылем. Хацелася заплакаць. Мне ўяўлялася, як Вольга зайшла па каленi ў ваду жоўтай лужыны, як яна праводзiць мяне поглядам, поўным слёз. Ну, такое тэлевiзiйнае мроiва: вочы поўныя слёз на ўвесь экран. Пяцьдзесят сантыметраў па дыяганалi. А можа, вочы ў Вольгi былi сухiя i не было нiякiх слёз. Такое цалкам верагодна, бо Вольга Пакроўская праз год змянiла прозвiшча на Палякоўская.

      I зробiм выснову: пачуццё шкадавання значна мацнейшае за любоў, а тым больш за каханне. Як i папярэджваў, нiчога цiкавага пра маё першае каханне ты не пачула. Толькi каб гiсторыя мела завершанасць, трэба расказаць яшчэ пра дзве мае сустрэчы з Вольгаю.

      Першая адбылася на Новы год. О, як я люблю Новы год! Свята, калi нiхто не кладзе на алтар нiякiх ахвяраў. Такое дзiцячае свята. І ўсе, нават самыя дарослыя, вераць у Дзеда Мароза. А калi хто i не верыць, дык гэта ягоныя праблемы i комплексы. Мне што да iх? Я ж пачынаю святкаваць Новы год з ранiцы. Прачынаюся i iду ў госцi. Мне ўсё роўна, да каго хадзiць, магу на ранiцу перад Новым годам i да цябе прыйсцi. Уяўляеш жарцiк?

      А тады я пайшоў да Алеся Ласевiча. А ў Ласевiча быў кепскi настрой. У Алеся сумныя вочы i благi настрой – норма жыцця. Ён жыў у адным пакоi са старэйшай сястрой, рыжай Ленкай. А калi табе семнаццаць, ты спiш на раскладным крэсле ў адным пакоi з сястрою, якой васемнаццаць i якая навешвае на шафы замкi, дык i ў цябе назаўтра ранiцай сапсуецца настрой канчаткова. Асаблiва, калi да сястры пачне хадзiць у госцi маленькi габрэй Уладзя Габляр. І будзе ён прыцягвацца на золку. Я не жартую, бо, калi я прыйшоў, ён ужо сядзеў на Алесевым крэсле i расказваў показкi. У мяне добрая памяць на показкi, але тут я не слухаў, а глядзеў на зубы Уладзi Габляра i думаў, што ў нутрыi такiя самыя рэдкiя зубы, толькi пацукi, наколькi ведаю, не кураць, а Уладзя курыў цыгарэту


Скачать книгу