Неруш. Віктар Казько
Читать онлайн книгу.працінае яго і Алену, таму яны цяпер і ў агні, у ліхаманцы.
– Бусел жа побач, – сказала Алена Мацвею, калі яны ўжо ляжалі ў траве. – Лелько глядзіць.
Ён жа бусел. Ён Антон. Ён мужык.
– Лелько, – ціха паклікала бусла Алена і больш голасна: – лелько, лелько-о-о.
– Антон, Анто-о-он, – гэта ўжо крыкнуў і Мацвей.
I бусел падскочыў раз-другі, адарваўся ад травы, але не цалкам, нешта чырвонай кветкай ублыталася ў яго чырвоныя ногі, мо той самы водсвет чырвонага дубовага лісця ўпаў па яго ногі. I бусел белым узмахам крылаў, чырвонымі ручаінкамі ног адпіхнуўся ад зямлі, узляцеў, узвіўся ў неба, і закружыў над імі, чырвоным і белым мільганнем свайго цела закрыў іх тайну, іх непарыўнасць. Дрымотна хісталася і плыло неба над галавой, а бусел, раскінуўшы крылы, аддаўшы іх небу, не кратаючы больш імі, абапіраючыся там, на небе, аб нешта нябачнае з зямлі, што сыходзіла ад гэтай жа зямлі, вады, дуба і ад іх саміх, Алены і Мацвея, кружыў і кружыў над імі. Антон і Лелько…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.