Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт

Читать онлайн книгу.

Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт


Скачать книгу
ведаў.

      Я ўвайшоў праз адчыненыя шкляныя дзверы ў ярка асветлены пакой, пераступіўшы тым самым праз сваё адзінае добрае перажыванне, каб абрынуцца ў прадонне найпакутнейшага адчаю. Кашмар пачаўся амаль адразу, бо не паспеў я ўвайсці, як у зале адбылося нешта жахлівае. Усе прысутныя пачалі лямантаваць, твары іх крывіліся грымасамі страху. У паніцы яны пабеглі з пакоя, некалькі чалавек знепрытомнелі, упалі на падлогу, і іх давялося цягнуць да выхаду. Многія закрывалі вочы рукамі, беглі наўслеп, пераварочвалі мэблю, натыкаліся на сцены і з цяжкасцю знаходзілі дзверы.

      Гэта быў агульны шок. Я стаяў у ярка асветленым пакоі адзін, ашаломлены, слухаючы крыкі, што паволі знікалі ўдалечыні, і дрыжаў, спрабуючы здагадацца, што ж такое жахлівае знаходзіцца побач. На першы погляд пакой падаваўся абсалютна пустым, але калі я накіраваўся да аднаго з альковаў, то пачуў, быццам там нехта ёсць – хтосьці рушыў праз залатую арку дзвярэй, што вялі да іншага пакоя, вельмі падобнага да гэтага. Падыходзячы да аркі, я ўсё мацней адчуваў прысутнасць гэтае істоты, а потым, выдаўшы першы і апошні ў маім жыцці гук – пудлівае крактанне, якое напалохала мяне не менш за тое, што яго выклікала, – я ў поўны рост убачыў жудасную, неапісальную, страхотную пачвару, якая адным сваім выглядам ператварыла вясёлы натоўп у статак напалоханых уцекачоў.

      Я не ў стане нават расказаць, як яна выглядала, бо гэта была мяшанка з усяго бруднага, жахлівага, непагляднага, ненармальнага ды пачварнага, сумесь гніення, старызны і распаду, агідны прывід непатрэбшчыны, гідкае стварэнне, якое ніколі не мусіла з’явіцца на зямлі. Гэта было нешта не з гэтага свету, аднак я з жахам убачыў у яго згнілых рысах падабенства да чалавечае істоты і разам з тым здзек з чалавека, а ў яго цвілым вобліку – нейкую невымоўную якасць, якая спалохала мяне яшчэ больш.

      Мяне амаль спаралізавала, хаця я нават не вельмі ўдала паспрабаваў біцца з гэтым страхоццем. Але я не здолеў разбіць чорныя чары безгалосага кашмару, што трымалі мяне пры монстры. Мае вочы не маглі адарвацца ад бязбровых шклопадобных шароў, якія неадрыўна глядзелі на мяне не міргаючы. Дзякуй Богу, пасля першага шоку мае зрэнкі заслаў нейкі змрок, і я не мог дакладна бачыць пачвару. Я паспрабаваў узняць руку, каб цалкам засланіць вочы, аднак быў настолькі ўражаны, што рука не слухалася. Праз гэта я страціў раўнавагу і вымушаны быў зрабіць некалькі крокаў наперад, каб не ўпасці. Я адчуў страшную блізкасць монстра, мне нават падалося, што я чую ягонае дыханне. Я амаль звар’яцеў, але здолеў выставіць наперад руку, каб адпіхнуць пачвару, якая была так блізка, – і ў гэты момант, самы жудасны момант майго жыцця, мае пальцы дакрануліся да халоднай лапы монстра, што схаваўся пад залачонай аркай.

      Я не закрычаў, але закрычалі ўсе вурдалакі, якія падарожнічаюць з начным ветрам, і на мяне быццам снегавая лавіна абрынуліся ўспаміны маёй душы. Вокамгненна я ўспомніў, што адбывалася за страхалюдным замкам і змрочнымі дрэвамі, згадаў крыху зменены будынак, у якім цяпер знаходзіўся,


Скачать книгу