Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
“Новыя дваране” – балючая тэма і ў Літве, і ў Польшчы, і ў Расеі. Лёднік са сваім “свежым” шляхецтвам не быў выключэннем – яшчэ ў 17 стагоддзі, пасля Гадзяцкае уніі, шляхецтва ад сойму Рэчы Паспалітае атрымалі некаторыя камандзіры сялянскіх атрадаў, якія біліся з маскоўцамі. Напрыклад, Мурашкі, Драні, што ў шляхоцтве зрабіліся Дранеўскімі. Але шмат было і тых, хто яшчэ “за Сасамі” проста купляў патэнт набілітацыі, ці выслужваўся не вайсковым подзвігам, а фаварыцтвам. А Панятоўскі, відаць, маючы на ўвазе прыклад Пятра І, шчодра надаваў шляхецтва невысакародным саслоўям, вядома, спадзеючыся прыдбаць сабе верных прыхільнікаў.

      За што старая шляхта яго яшчэ больш зненавідзела. Гэтак жа, як і ягоных “хроснікаў на шляхецтва”.

      Вырвіч заўважыў у куце нешта, накрытае зялёным сукном. Ужо здагадваючыся, падыйшоў, прыўзняў цяжкую тканіну. На яго зірнулі шэрыя шкляныя вочы з дасканала прыгожага васковага твару. Пандора… Лялька-аўтамат, сакрэт якой калісьці змусіў іх з Лёднікам цягнуцца аж за мора. Доктар паспешліва падыйшоў і акуратна ўхутаў васковую прыгажуню.

      – Што, успамінаецца ледзі Кларэнс? – здагадаўся драгун. Прафесар памаўчаў, відаць, прагортваючы ў памяці прыгоды ў Ангельшчыне, падчас якіх яму давялося звесці блізкае знаёмства з чароўнай, але капрызлівай пані з абліччам гэта лялькі.

      – Як такое забудзеш… Ведаеш, – былы алхімік трохі павагаўся, відаць, не ведаючы, ці варта прамаўляць тое, што прасілася, – я часта разважаў, як мне патрапіла паддацца чарам той лэдзі… Ну так, прыгажуня, арыстакратка, угневаў бы адмовай – загадала б яшчэ ўсіх нас забіць… Але ж і я не хлопчык. І Саламея мне даражэй за ўсіх царыцаў свету. І я зразумеў, што каб не было гэтай лялькі, каб не мучыўся я столькі над разгадкай таямніцы мехзанізму, не ўразіўся б сустрэчай з жывым арыгіналам. А тады, у Лондане, калі я пабачыў, як ажыла мая механістычная задача, мая навуковая перамога… Ды што цяпер апраўдвацца…

      Лялька маўчала пад зялёным сукном, але здавалася, што ў любы момант тканіна варухнецца.

      Між тым Лёднік трохі павагаўся і палез у шуфляду сакрэтніка з чорнага дрэва, упрыгожанага выявамі купідончыкаў – антычныя бажаняты мелі таўсманныя хітраватыя абліччы і зблытаныя кудзеры. Здавалася, гэтыя шкадлівыя стварэнні цэлілі не ў сэрцы залатымі стрэламі, а ўхапіць з чужога стала булку альбо жменьку разынак, як віленскія шкаляры.

      – Ёсць тут яшчэ адзін ліст да пана Вырвіча… Па-праўдзе, дык не вельмі хацеў я пану яго аддаваць. Чаго вярэдзіць старыя раны…

      Пранціш выхапіў з рук былога свайго слугі сціплы канверцік, запячатаны зялёным сургучом з адбіткам знаёмага гербу “Агінец”.

      – Давай я сам буду вырашаць, што мне вярэдзіць, а што не.

      Драгун не ўтрымаўся, каб не паднесці ліст да твару: калі прынюхацца, можна ўлавіць слабы пах мора, а яшчэ – вярбены. Пах улюбёнай парфумы панны Паланэі Багінскай, цяпер – пані Агалінскай. Колькі ж міляў і вёрстаў паміж імі цяпер! Моры-акіяны…

      Пранціш паспешліва дастаў з канверту


Скачать книгу