Коннік без галавы. Майн Рыд

Читать онлайн книгу.

Коннік без галавы - Майн Рыд


Скачать книгу
запасы ў нас невялікія. Бо за тыя тры дні, што вы лавілі гэтага мустанга, нічога не прыбавілася. Ёсць крыху халоднай аленіны і кукурузнага хлеба. Калі хочаце, я разагрэю мяса ў гаршку.

      – Добра, я магу пачакаць.

      – А ці не лягчэй вам будзе чакаць, калі вы спачатку змочыце горла гэтым напоем?

      – Што ж, я не супраць.

      – Чыстага ці з вадой?

      – Шклянку грогу. Толькі прынясі халоднай вады з ручая.

      Фялім узяў сярэбраны кубак і ўжо сабраўся было ісці, як раптам Тара з гучным брэхам кінулася да дзвярэй. Фялім з некаторай асцярогай накіраваўся да выхаду.

      Брэх сабакі змяніўся радасным павіскваннем, быццам ён вітаў старога сябра.

      – Гэта стары Зеб Стумп, – сказаў Фялім, выглянуўшы за дзверы, і спакойна выйшаў. У яго былі два намеры: па-першае, павітаць госця і, па-другое, выканаць загад гаспадара.

      Чалавек, які з’явіўся ля дзвярэй хаціны, быў гэтак жа не падобны ні на аднаго з яе жыхароў, як і яны адзін на аднаго.

      Ростам ён быў не менш як шэсць футаў. На ім былі боты з дублёнай скуры алігатара; у шырокія халявы былі засунуты штаны з даматканай шэрсці, якія калісьці былі пафарбаваны ў кізілавым соку, але цяпер ужо страцілі ад бруду свой колер. Прама на цела была надзета кашуля з аленевай скуры, а паверх яе – выцвілая зялёная куртка, пашытая з байкавай коўдры з выцертым ворсам. Моцна патрапаны парыжэлы лямцавы капялюш дапаўняў яго сціплы касцюм.

      Рыштунак Зеба Стумпа быў звычайным для лясных паляўнічых Паўночнай Амерыкі. Сумка з кулямі і вялікі, сагнуты сярпом рог для пораху былі падвешаны з правага боку на раменьчыку, перакінутым праз плячо; куртка была перахоплена шырокім скураным поясам; на ім віселі скураныя ножны, з якіх высоўвалася рукаятка вялікага паляўнічага нажа, зробленая з аленевага рога.

      У адрозненне ад большасці тэхаскіх паляўнічых, ён ніколі не насіў ні макасінаў, ні гетраў, ні доўгай блузы з аленевай скуры, аблямаванай махрамі. На яго сціплым адзенні не было вышыўкі, на паляўнічым рыштунку – упрыгажэнняў. Усё простае, амаль несамавітае, як быццам Зеб асуджаў усялякую фарсістасць.

      Нават стрэльба – яго верная зброя, галоўная прылада яго рамяства – выглядала як доўгі брус жалеза, прымацаваны да неадпаліраванай карычневай дзеравякі. Калі гаспадар ставіў стрэльбу на зямлю, то дула даходзіла яму да пляча.

      Паляўнічаму, адзенне і зброю якога мы толькі што апісалі, было на выгляд гадоў пяцьдзесят. Скура ў яго была смуглая, а рысы твару на першы погляд здаваліся суровымі.

      Аднак, прыглядзеўшыся, вы пачыналі адчуваць, што гэты чалавек не пазбаўлены спакойнага гумару. Хітры агеньчык у яго маленькіх шэрых вочках гаварыў аб тым, што стары паляўнічы цэніць добры жарт і сам не супраць пажартаваць.

      Фялім ужо ўпамянуў яго імя: гэта быў Зебулон Стумп, ці «стары Зеб Стумп», як звалі яго ў вузкім коле знаёмых. Калі яго пыталі, адкуль ён родам, ён заўсёды адказваў: «Кентукіец па нараджэнню і выхаванню».

      Зеб Стумп нарадзіўся і вырас у штаце Кентукі і правёў сваю маладосць сярод


Скачать книгу