Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка

Читать онлайн книгу.

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
ад жыцця хочуць. А тым больш такія, як Стэльмах. Гэта была інстынктыўная крыўда і, урэшце, злосць маладога самца, што вынайшаў спосаб збіваць бананы з дрэва палкаю, і раўніва хаваў сваё вынаходніцтва, пакуль знянацку не ўбачыў, што і другі самец, слабы і ўжо непрыдатны для размнажэння, таксама карыстаецца такою ж палкаю.

      Яшчэ ў час вучобы, некалькі гадоў назад, калі на адным з экзаменаў Вінярскаму ні за што паставілі тройку – толькі з-за асабістай непрыязнасці да яго выкладчыка, – ганарысты, крыўдлівы хлопец вырашыў, што жыць тут — гэта зажыва пахаваць сябе. Разумны, халодны, без комплексаў (такім лічыў сябе Вінярскі), ён мог праявіць сябе толькі там, дзе б яго паважалі і цанілі. Гэта была сапраўдная мэта, дзеля такой варта было жыць. I дзякаваць Богу, яна прыйшла яму ў галаву даволі маладому, калі быў яшчэ студэнтам. Час наперадзе ёсць. Некалькі гадоў – ды хоць дзесяць, і тады яму будзе толькі пад трыццаць – пажыць аскетам, назіраць усё, запамінаць, нікога не любіць – і збіраць грошы. Любымі спосабамі. Акўпіцца і апраўдаецца ўсё. Ен разумеў, вельмі добра разумеў Стэльмаха, калі той расказваў пра сябе!..

      Сам Вінярскі збіраць грошы пачаў яшчэ ў інстытуце, рублямі: фарцаваў, ездзіў у Прыбалтыку, дзе скупляў падробленыя пад «фірму» красоўкі і джынсы, у Мінску перапрадаваў… Потым, калі закруцілася перабудова і «адкрылі» Польшчу, пайшло лягчэй. Ён пачаў цікавіцца палітыкаю, радаваўся, як яно ўсё нечакана паварочваецца, і адначасова трывожыўся, што такіх, як ён, становіцца ўсё больш. Усіх такіх, як сам, яму трэба было ненавідзець з-за канкурэнцыі. Але сёе-тое перападала і на яго долю. I вечарамі, зачыніўшыся ў сваім пакоі, Вінярскі падоўгу пералічваў рознакупюравую «зеляніну», даляры, разглядваючы на святло, разгладжваючы пальцамі кожную купюру. Ен складаў даляр да даляра, па сотцы, перацягваў гумкаю, пералічваў яшчэ раз пачкі і замыкаў у шуфлядку на ключ, ведаючы, што гадзін праз колькі, калі ён пачытае газеты і паглядзіць тэлевізар, ён зноў зачыніцца, і зноў пачнецца ўсё спачатку… Ен разумеў Стэльмаха.

      З кожным месяцам, пасля кожнай удалай паездкі – а ў яго амаль усе былі ўдалыя, – купюраў большала, і большала яго радасць, гонар за сябе, за сваю кемлівасць, спрыт, – большала і нянавісць да некага, хто таксама збірае грошы і пра нешта марыць. Вінярскаму гэта было можна, ім – нельга. Для іх грошы былі адзенне, ежа, у лепшым выпадку машына ці кватэра, а для яго – толькі віза і замежны пашпарт. Куды? Хоць у Аўстралію, хоць куды – толькі б далей ад усяго, што вакол, далей ад хамства, тупасці, жабрацтва… Проста не чапайце мяне, дайце спакойна купіць білет на самалёт ці на цягнік; я паеду ў любы еўрапейскі, амерыканскі, аўстралійскі горад, у любое Богам забытае мястэчка (калі там ёсць такія). Я гатовы працаваць грузчыкам, парабкам, мыць посуд, падмятаць вуліцы, прыбіраць туалеты – і рана ці позна я дачакаюся свайго, дакажу, што я люблю і ўмею працаваць, напомню пра свой дыплом урача і пра свой вопыт… Хай мне даюць выпрабоўчы тэрмін – я ахвотна пайду санітарам, асістэнтам,


Скачать книгу