Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка

Читать онлайн книгу.

Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
бабулечка, я цябе так любіць буду, не ведаю як!

      Радасны, супакоены – з такой навукай не прападзе цяпер! – пабег Петрык на веранду. А там Галькін бацька, трактарыст Карл Капора. Сядзіць за сталом і есць мойву. – … А я бачу, нешта не так. Пцьфу-пцьфу… Галя ледзь не плача. Што такое? Я пытаю – маўчаць. Я за папругу – маўчаць. Я здымаю папругу… Тут Тамаш прызнаўся. Галя, кажа, дражніцца! Петрыка, кажа, задражніла. А яна перажывае, во яно як… Ну, думаю, раз так – схаджу, гляну. Думаю, трэба схадзіць, глянуць. Пцьфу! Схаджу, думаю, адведаю, – усё паўтараў Капора, відаць, ставіў сабе ў заслугу свой прыход.

      – Не плюйся… Усе дзеці спрадвеку дражняцца.

      Маці наклала на талерку рыбы, зверху лусту хлеба, падала сыну: – Бабулі аднясі… Бо яна ганарыстая, сама не прыдзе, – патлумачыла Капору. – Пакрыўдзілася, што я мо не так сказала пра яе ўчарашнія гулі.

      Петрык аднёс і хуценька назад – паслухаць.

      – …Дык я думаю, гляну. Як хлопцу пасля таго, як яго пакрыўдзілі. Наўрад ці яму соладка на душы, – разважаў Капора. – Няможна такім словам дражніць чалавека. Калі ўжо так не церпіцца, ну, скажы, дапусцім, яўрэй. Чалавек жа не вінаваты, што яўрэй, правільна? Што ж тады, не жыць? – Абы-што ты плявузгаеш! – злавалася маці. – Чалавека ніяк не трэба дражніць! Ніякім словам! Ды не плюйся ты!

      Капора меў дурную звычку – казаць перыядычна “пцьфу-пцьфу”. Праўда, сліна не ляцела, але было непрыгожа, непрыемна, бо здавалася, што вось-вось сліна выляціць. А так як заходзіў ён часта, любіў пасядзець, і чалавекам лічыўся важным, патрэбным са сваім трактарам і сваімі ўмелымі рукамі – такога не выганіш, дык, бывала, маці, стаміўшыся рабіць яму заўвагі, дэманстратыўна прыносіла і расцілала на падлозе каля яго ног газету.

      Цяпер маці марна старалася змяніць тэму.

      – Усё! Каб больш не вучыў гэтаму сваіх дзяцей. На гурка вазьмі.

      – Гурка папрэбую… Смачны, салодкі… Пцьфу!.. Чаго ўжо тут… Так ужо атрымалася… Трэба выгляду не паказваць… Трэба цярпленне… Я вось з адным служыў, дык у яго было прозвішча Яблонскі… – І што?

      – Цярпеў. Тут толькі адно – цярпленне і яшчэ раз цярпленне…

      – Ну, вушы проста ад цябе вянуць! – не вытрымлівала маці.

      – Ты вунь якая ладная, русая, прыгожая… Гарна маладыця! А Пятрок, бачыш, не ў цябе ўдаўся… Бывае… Я Гальцы гэта ўмазгую. Папруга паможа… Калі ўжо так закарцела, язык свярбіць, дык можна ж якое іншае слова знайсці… Сказаць – рускі, ці паляк, ці чэх… – Я табе соты раз паўтараю – ніяк не трэба дражніцца!

      – Мы мо і ёсць якія чэхі. Нездарма ж так назвалі – Чэшская Слабодка… Проста так не назавуць. Людзі калі ўжо даюць назву, дык ведаюць, што да чаго. Калі б тут жылі, дапусцім, яўрэі, была б, можа, Яўрэйская Слабодка… Альбо каб жылі славакі – Славацкая Слабодка…

      Капора марудна набліжаўся да высвятлення ісціны. Гаварыў з задавальненнем, было відаць, што падабаецца яму тут. Гаворачы, ён адначасова еў мойву, гурок, а найбольш – маці вачыма. – Абрыкосам пахне, – нюхаў чарачку, разглядваў на святло. – А калі б жылі рускія – звалі б Руская Слабодка… Пцьфу… –


Скачать книгу