Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Читать онлайн книгу.

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны


Скачать книгу
– хопіць з мяне! I з цябе хопіць, у мяне тут жывучы. Я скупы ніколі не быў. На вецер не кіну, а чалавеку не пашкадую, калі таго бяда агорне. I ў вас бяда, і ў мяне гора. Цётка не вытрымала гэтай трасяніны. Яна і так была хваравітая, а такое няшчасце хоць каго ў магілу ўгоніць. Божа мой, Божа! Гэтаксама і твой тата.

      Ён так расчуліў Міхалку, што той ужо не саромеўся і не баяўся больш. Ён плакаў і нават нейкім слёзным енкам закрычаў на карову, бегучы да яе, каб выгнаць з грэчкі:

      – Куды-ы-ы, шэра-а-а-я-я?!

      Чорныя ад гразі і струпоў схуднелыя ногі яго мітусіліся з-пад шырокіх, падкасаных, парваных Скуратовічавых нагавіц, калі бег ён пад грэчку і назад. Як дробная падстрэленая птушка, падскочыў ён пад мяжу, дзе сядзеў Скуратовіч.

      – Каб я так жыў, што я нічога нікому не толькі гаварыць не буду, але і слухаць нікога, апроч вас, не буду, – застукаў ён кулачкамі па залатанай ім самім на грудзях і жываце рубашцы (усё Скуратовічавы неданоскі). – Бо я нічога і не ведаю, я нічога і не чуў Што ж я скажу, калі я не ведаю, пра што вы мне нават гаварылі і завошта на мяне крычалі. Мала што я пастаяў крыху пад дзвярыма.

      Скуратовіч сядзеў у глыбокім задуменні. Вельмі можа быць, што ў гэтыя хвіліны ён меркаваў: ці не зрабіў тут сам якой-небудзь памылкі. Прынамсі, калі праз хвілін пяць ён падняўся з мяжы і пайшоў, ён мармытаў сам сабе:

      – Чэрці яго ведаюць, гэтага малога. Ці ён вельмі хітры, ці я здурнеў перад гэтым дзіцём, старым будучы. Павяла мяне нячыстая сіла адразу бо! Трэба, можа, было як-небудзь інакш. Ах, ах!

      Надвечар ён паклаў у мяшок тры кавалкі сала і даў Міхалку:

      – На, сынку, занясі бацьку, няхай ён з голаду не ўмірае.

      Можа, ты таго не ведаеш пра свайго бацьку, што я ведаю. Ён хворы, яму дыхаць цяжка, ён нішчымніцаю душыцца, ён пра малых думае, а вы пра яго і дбаць не дбаеце. Дбайце пра хворага бацьку. Хто ж паможа яму, як не дзеці!

      Міхалка выйшаў на ганак і глянуў у мяшок. Ён аж закалаціўся, убачыўшы ў мяшку гэтулькі сала. Ён ужо адчуваў радасную хвіліну ў змучанай голадам сям’і, калі там ён раскрые перад усімі мяшок! I от Міхалка ўскочыў назад к гаспадару. Ён ад хвалявання ледзьве выгаварыў словы:

      – Я нічога нікому не раскажу. Я не буду гаварыць ні пра вас, ні пра Толіка, ні пра жыта, ні пра… Ну, ні пра што. Маўчаць буду і нават памагаць вам буду.

      – Мне твае помачы, сынку, не трэба. Пасі сабе каровы.

      – Добра.

      Міхалка пабег дадому. Сапраўды пабег: ісці спакойна ён не мог. Вельмі шпарка праскочыў ён праз лес. Яму здавалася, што ўсё ж ён занадта марудзіць, што цёмныя яліны тыя ўсё самыя стаяць паабапал яго і не знікаюць за ім.

      Ён паддаваў ходу і неўзабаве, засопшыся, выскачыў з лесу.

      – Відно яшчэ як, а ў лесе ўжо зусім цёмна, – гаварыў ён сам з сабою, спыняючыся, каб перадыхнуць.

      Дома ён сапраўды ўзрадаваў і здзівіў усіх. Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку:

      – He бярыце памногу, чакайце, я вам сама дам.

      Міхалка пачаў расказваць:

      – Мусіць, Скуратовіч зноў недзе жыта схаваў і думае, што я ведаю дзе.

      I ён расказаў усё,


Скачать книгу