Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец

Читать онлайн книгу.

Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец


Скачать книгу
знік Дэн, доўгавалосы прыгажун з геафака, з якім нават жылі з год у ягоным вечна пустым пакоі суседняга інтэрната. Па яе ўспамінах, так знік і бацька: проста ўнутраная чаша цярпення яго перапоўнілася – і ён сышоў, звыкла трымаючы ў берагах тое, што перапаўняла. Сышоў ледзь не на пальчыках, ціха, моўчкі, каб не парасплюхваць. Што адбылося паміж маткай і бацькам, яна не ведала, як і не ведала, што стане апошняй кропляй для Сямёнава і што наогул з Марынінай існасці будзе ліцца ў гэтую небяспечную чашу.

      «Хутчэй за ўсё, – думала Мара, – усе мужчыны свету так сыходзілі б ад сваіх жанчын, калі б жанчыны ім дазвалялі, бо ўсе гэтыя развітальныя сваркі і высвятленне адносінаў заўсёды былі жаночай ініцыятывай. А няма ініцыятывы – ну і дзякуй богу».

      Яна сядзела ў зале, паступова напаўняючыся холадам прадчування, які ішоў аднекуль знізу, з прамоклых ног. Спярша занылі пальцы, потым – каленкі, потым непрыемна спусцела і закруціла ў жываце, дайшло да сэрца. Паднялося вышэй і стала камяком у горле. Сямёнаў сядзеў побач, як звычайна, падскокваў, круціўся, нешта мармытаў сабе пад нос, азіраўся навокал, але калі раней ён рабіў гэта праз неўтаймаваны тэмперамент, зараз, адчувала Мара, ён проста ледзь трываў побач з ёй. Нешта раскручвалася ў ягонай галаве, нейкая спружына раздражнення і незадавальнення, і чым шчыльней яна наматвала кругі, тым больш няўтульна было Сямёнаву.

      Дзеці скакалі па сцэне, уздымаючы галенастыя ногі, у салісткі былі бачныя чорныя карані з-пад рудых валасоў, пафарбаваных, відаць, хной, бо ці можна дзецям сапраўдную фарбу? Адзін з балонікаў лопнуў, і Марына падумала: «Цьфу, як сімвалічна».

      Яны выйшлі на вуліцу.

      – Ну, бывай, Мара. Я сёння ў інтэрнат. Бяры таксоўку. Праважаць не буду – не паспею, зачыняць дзверы, сёння дзяжурыць Піначэт, ты ж памятаеш, яна не пускае.

      – А як наконт паслязаўтра на Чэрвенскі? Мы ж збіраліся за джынсамі табе, у мяне ж стыпендыя…

      Колькі гадоў пасля Дамейка гатовая была адкусіць сабе язык за гэтую няшчасную, ганебную, вартую жалю і відавочную спробу шантажу!

      Сямёнаў перасмыкнуўся.

      – Не, буду заняты, ледзі. Лепей на гэтыя грошы зайдзі ў «Мілавіцу». А то ты са мной неяк пазнасілася.

      Гэтай фразы Дамейка не магла дараваць Сямёнаву шмат гадоў. Ды што там – яна і сёння не магла яму дараваць менавіта яе. Усё даравала, акрамя «Мілавіцы».

      Яна ішла дамоў адна, па пустым, сырым праспекце, і любімыя ГУМ, «Лакамка» і Цэнтральная кнігарня глядзелі на яе вільготнымі ад бясконцай спагады вачыма. У Мінску чамусьці занадта рана спыняецца жыццё праспекта, і няма больш прыдатнага месца, каб адчуць сваю татальную адзіноту халоднай сакавіцкай ноччу, чым адрэзак шляху ад Кастрычніцкай да паштамта. На праспекце Скарыны і думалася па-скарынаўску: «Звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае, пчолы бароняць вуллі свае» – і толькі людзі часам валакуцца пустым праспектам без усялякага жадання вяртацца ў раскіданае гняздо.

      «Заўтра


Скачать книгу