Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў

Читать онлайн книгу.

Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў


Скачать книгу
ілюзіён – ці то ў выглядзе «сокаў замест «чарніл», ці то розных там Дзён цвярозасці, ці то забароны бацькам спойваць малалетак…

      Пра сусветна вядомы вынік гэтай барацьбы чытай у навіне № 1.

      P. S. Палітолагі, аналітыкі ды іншыя настрадамусы да сёння гадаюць, чаму адна вялікая дыктатура пад назвай СССР развалілася на дзясятак маленькіх, і што будзе, калі яны праз пуцінскі «мірны план» ізноў зліюцца, па Дастаеўскаму, «в припадке общежития».

      Не ведаю, ці зліюцца, але пра тое, што сап’юцца, у мяне асабіста здагадка маецца. Бо калі людзі співаюцца па розных прычынах, то народы – ад немагчымасці годна жыць.

      Антыфашыст Мірановіч

      Кожны год, калі набліжаецца 25 студзеня, я адчуваю штуршкі ў сэрца, як быццам нехта намагаецца, каб аж да скону стукаўся ў яго балючы напамін.

      25 студзеня 1980 года памёр Яўген Фёдаравіч Мірановіч.

      Каб я, хай сабе ўскосна, не меў дачынення да папярэдніх падзей, штуршкоў у сэрца, магчыма, і не было б. Не было б, магчыма, і той заўчаснай, у 63 гады, смерці, каб не тыя падзеі. Бо я бачыў, як дрэнна яму за састаўленымі вялізнай літарай «П» сталамі ў саўгаснай сталоўцы, дзе ладзіўся заключны банкет для прафсаюзных босаў з Масквы і рознага кшталту адмыслоўцаў з прафсаюзаў савецкага блоку.

      Адзін за адным прамаўляліся тосты – за сяброўства паміж народамі і краінамі, за росквіт сельскай гаспадаркі… Падняўся П., намеснік галоўнага рэдактара, і, дачакаўшыся цішыні, узняў поўную чарку: «За ВЦСПС!» Я толькі пачынаў працаваць у «Труде», але ўжо ведаў, што гэта каронны тост кончанага цыніка, з якога пачыналіся і якім заканчваліся рэдакцыйныя п’янкі. А тут усе паўставалі, забразгалі відэльцамі, талеркамі, танным крышталём… Мірановіч падняўся неяк бокам і адразу сеў, паставіўшы чарку. Я падышоў да яго: «Вам дрэнна, Яўген Фёдаравіч?» – «Не, не, нічога, – па счырванелым стомленым твары прабегла ўсмешка, – мабыць, павысіўся ціск. Такое здараецца…»

      Тыдзень таму я доўга чакаў яго ля канторы, каб паведаміць, што «Труд» будзе ладзіць у яго семінар. Нарэшце, пад’ехаў «газік», і разам з Мірановічам выйшаў хударлявы чалавек у дублёнцы і агромністай рыжай шапцы, працягнуў руку: «Аграноўскі» І, працяўшы мяне з’едлівым позіркам, прабурчэў: «Толькі вас тут не хапала!» І тое праўда: знакаміты на ўсю краіну журналіст прыехаў працаваць, а тут нейкі семінар пра падсобныя сялянскія гаспадаркі і саўгасныя промыслы…

      Знаёмства з Мірановічам адбылося мо гадоў за дзесяць да таго і было трохі дзіўнаватым. З дзяцінства, з першага падарожжа на Нарач, мяне вабілі пявучая назва Любань і таямніцы старога парка пры самай дарозе. Але ўсё міма, міма… Пакуль аднойчы не спыніўся і, сустрэўшы нейкага прысадзістага, каржакаватага, сялянскага выгляду мужчыну, не стаў распытваць яго пра Любань. Так я даведаўся, што спрадвек тут была моцная гаспадарка паноў Любанскіх, паходзячых з польскай Любані, а зараз саўгас… Я падзякаваў і пайшоў глядзець парк, а мужчына, трохі нязграбна падымаючы гумавымі ботамі сухаваты травеньскі пыл, накіраваўся да хаты, над


Скачать книгу