Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Читать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
які ён Іванюк? Хто ў нас бачыў такіх, двухметровых даўгел?!

      Дзядзька Коля маўчаў, паціскаючы плячыма, а ў размову ўключалася бабка Сонька.

      – У нас – якіх захочаш. І найменшыя, і найбольшыя.

      Так ці іначай, Була лічыўся найлепшым футбалістам у бліжэйшым наваколлі, а ў Мястэчку заставаўся толькі таму, што дзесьці трэба сустрэць свой лёс і прывітаць эмісараў сталічнай «Легіі» або познаньскага «Леха».

      – А я і так пайду ў свет, – мармытаў, зграбаючы з падлогі стомлены капялюш. – А ўдар добры быў, класны. Бачыш, Сашка, калі б ты так сантыметраў на пяцьдзесят яшчэ падцягнуўся, я б узяў цябе з сабой. У Варшаву або Познань – пакуль сам не ведаю, куды мяне лёс закіне.

      Ад страху, што можна правароніць варшаўскіх пасланцоў, ён нават адмовіўся ад фабрыкі і сталярскага станка, аддаўшы ўсяго сябе чаканню і бару “Сонейка”. Але лёс упарта трымаў Булу тут, як нябачная мытня трымала Сашку на мяжы маладосці і даросласці. Яго раўнагодкі, аблажыўшыся сем’ямі, заходзілі ў першую сівізну, а Сашка заставаўся на ранейшым месцы. Вітаў адну кампанію, праводзіў яе колькі крокаў, развітваўся, вяртаўся назад і сустракаў наступных. Народжаныя дзесяцігоддзямі раней, абганялі яго вокамгненна і без асаблівых намаганняў, як на шашы вялікая машына абганяе малую, віншуючы яе сяброўскім рогатам клаксона. І пэўна таму Сашку, адзінага з бацькавых братоў, я ніколі не называў дзядзькам.

      Часам Сашка рабіў грубую памылку, і капялюш спыняўся на паліцах з бутэлькамі, зараз за галавой пані Лёдзі, што вартавала буфетны прылавак. Фарбаваная ў золата завіўка наструньвалася львінай грывай, маляваныя вусны расшыраліся ў драпежны званец. Прыхапіўшы выпадковую анучку, пані Лёдзя зрывалася наводзіць парадак: – Пайшлі вон! Я сказала – вон пайшлі!

      На такі крык з канторкі, прытоенай па правы бок побач з буфетам, высоўвалася галава пана Метэка. Быў гэта элегантны мужчына неакрэсленага ўзросту, абліччам – заўсёды абыякавым і спакойным – прыпамінаў гульца ў покер. Але той, каму да пана Метэка было бліжэй, ведаў значна больш. За занавесам абыякавасці і спакою таіўся смутак. Можна б сказаць: пан Метэк смуткаваў заўсёды, незалежна ад пары дня і года. Калі верыць чуткам, у даваенны час ён працаваў у сталіцы як сапраўдны афіцыянт і ў сапраўдным рэстаране абслугоўваў часам сапраўднага прэзідэнта Другой Рэчыпаспалітай. І толькі кпінай лёсу або рашэннем невядомых начальнікаў трапіў у нашае Мястэчка, каб несці тут службу на пасадзе кіраўніка бара “Сонейка”.

      – Пані Лёдзя, прыбярыце, калі ласка, разбітае шкло і зрабіце падлік, – у голасе пана Метэка адлюстроўваліся спакой і элегантнасць ягонага твару. Пані Лёдзя падлічвала страты, да разбітай бутэлькі дадавала раней выпітае піва, падводзіла рыску, запісвала ўсё на паперы і перадавала яе пану Метэку. Лічбы бывалі розныя, у залежнасці ад таго, у якую бутэльку пацэліў капялюш – у армянскі каньяк, польскую “чыстую звыклую” ці савецкае шампанскае.

      – Калі ласка, панове. Сёння вы згулялі ў футбол за трыста трыццаць два злотыя. А заўтра запрашаем таксама, –


Скачать книгу