У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

Читать онлайн книгу.

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
Раней гэта быў горад рыцараў і паэтаў. У пару сваіх ружовых мрояў і белых бантаў яна адчувала іх прысутнасць не толькі ў памяці чытаных кніг. І нават не толькі ў гэтым, спракаветным: «Дзве вежы вякі тут збіраюць на веча…» Ёй здавалася – у самім паветры ёсць нешта куды больш адчувальнае, як сама рэальнасць атачэння. Водгук, водбліск ідэалаў мінулага, ідэалаў вечнага. Аблічча ж зямлі нібыта давала расшыфроўку душы гэтых мясцін.

      Ёй пашанцавала. Яна мела магчымасць зведаць гэты эліксір, бальзам, канцэнтрат духу. Глытала не разбаўленае бензінавым чадам і мітуслівым галёканнем натоўпу паветра, а зведала чысты, натуральны экстракт нябёс, настоены на паэзіі быцця, водары эпох, рамантычных марах, практыкаваннях інтэлекту і на непахісным кодэксе местачковых суадносін.

      Ёй пашанцавала. Тут – яе пачатак… Яна кожнага года вяртаецца сюды…

      Дзеля чаго? Каб закансерваваць надзейна ўспаміны? Пахі, колеры, адчуванні маленства? Сустрэць людзей юнацтва? Большасць з іх далёка адсюль. Ці ўвогуле па той бок добрага і злога. Не, яна едзе не толькі таму, каб пакласці кветкі на іх магілы. Хаця на могілкі абавязкова ідзе… …Можа, яна вяртаецца сюды таму, што толькі тут і было сапраўднае? Бо толькі чаканне – існае? У спраўджаным канкрэтыка руйнуе наслойванне шматлікіх сэнсаў. Гармонія першапачатковая, harmonia praestabilitata, раскідваецца, распадаецца на відавочнае, веды трушчаць непахіснасць таямніц. Цуд быцця блякне ад нудоты штодзённага, рэчаіснасць запіхвае індывідуума ў натоўп, у выпадковыя соцыумы – суседзяў, супрацоўнікаў, сустрэчных, пляжыць асобу ў чарговых гістарычных сутаргах.

      …Яна ўвесь час збіраецца ехаць. А дні бяруць у палон. Мінае зіма, ідзе вясна, пракручваецца, як у калейдаскопе, лета, надыходзіць восень. І толькі недзе прыземкам, як у палонку, яна кідаецца ў вандроўку. І, прыехаўшы, разумее, чаму нікому не дала званка. Не напісала. І не будзе спяшацца тэлефанаваць.

      Яна павінна быць тут сам-насам. Любая прысутнасць канфіскуе яе галоўны скарб. Прывідны? Мабыць. Рэальны? Таксама магчыма. Але ў кожным выпадку бясспрэчна – калі нехта побач, знікае адчуванне сябе адзіным суб’ектам сярод мноства існасцяў, якія так доўга і пэўна займаюць сваё месца – у Космасе, Сусвеце, на планеце Зямля, на гэтай геаграфічнай прасторы, з пэўнымі гістарычнымі адзнакамі.

      Замкавая гара… Касцёл… Цэрквы… Парк… Пагоркі… Горад увесь на пагорках. Скрутак вуліц, што стройным рэзрухам, ладным бязладдзем колькі ўжо стагоддзяў імчаць уніз з цэнтральнага пляца стромымі зломамі.

      Гэты пейзаж пракручваецца ў яе ўяўленні як часткі святога ружанца. Sanctum Sanctorum. Святая святых.

      Яна магла б прамовіць, як Сальвадор Далі: пейзаж майго дзяцінства, юнацтва і ўсяго жыцця.

      …Людзі яе жыцця. Знаёмыя… Абавязковыя візіты…

      Ці блізкія ёй людзі, якім яна абавязкова надае ўвагі? Блізкія. На аддаленасці. І аддаленасць тая не залежыць ад прасторавай дыстанцыі, што паміж імі. На суседняй вуліцы, у недалёкім горадзе, побач… Аддаленасць, дыстанцыя – як неабходны і бясспрэчны гарант суадносін.

      Гэта для яе мела надзвычайную прыцягальнасць. Не інакш. Аддаленасць рабілася абсалютам, ператваралася ў самамэту, у нешта выразна эйдэтычнае.

      Гукі званоў плывуць – як некалі. І так, як тады, галгочуць вароны ў восеньскі, халаднавата-адчужаны дзень. І водар гэтае пары – даўні, памятны. І сённяшні – недалёкія кастрышчы, спелы яблычны дух… Дадаецца яшчэ нешта – раней не было… Смурод ад машын… Нешта няўлоўнае… Пах часу?

      І яна спадзяецца… І выракаецца ўсяго… Як тады. І як сёння. Нават смерць, што падціснулася бліжэй, на велічыню збытых гадоў, – на аддаленасці непрыняцця. На нейкі час. Не in aeternum – не назаўсёды.

      Яна едзе ў гэты горад, каб адчуць свой сённяшні стан як інерцыю папярэдняга руху.

      Бяжыць ад будзённага жыцця? Так. Але не толькі таму. Хоча наноў адчуць хараство свету? Пазнаць, дзе ж там, у высокай Натуры, месціцца яе местачковае ego?

      Вярэдзіць пытанне – у якіх усё ж суадносінах яно з еўрапейскай свядомасцю? З сусветным вопытам? Які спектр мае для яе святло Загадкі? Загадкі Быцця. Дзе найвялікшая таямніца вымагае маўчання. І самае Высокае Імя не вымаўляецца наўслыш…

      Горад пачатку… Частка яе істоты. Яе існасці. Горад, у якім спрасаваліся Вечнасць і Гісторыя. І імгненні рэальнага сённяшняга жыцця. Горад, што ніколі не знікаў у яе ўсведамленні.

      Менавіта тут ім згадвалі некалі – урачыста, пафасна, з націскам: уваходзіце ў жыццё. Адным з іх жыццё здавалася простым арыфметычным дзеяннем: дадаць, падзяліць, вылічыць. Другім – складаным рэбусам. Трэцім – рызыкоўнай гульнёй. Чацвёртым – абавязкам. Пятым… Вялікай Таямніцай, загадкай, калі магчыма «пабачыць тое, пра што не было сказана ім, і даведацца таго, чаго не чулі…».

      Яна вяртаецца сюды. Да пейзажу жыцця. Пейзажу душы. «У кожнай справе май давер да душы сваёй…»

      І хаця знаёмая тут амаль кожная цагліна і кожнае дрэва, гэта яе orbis terrarum і terra incognita.

      In rerum Natura

      Тую частку магістралі, што па Брэсцкай шашы, Дана прамінае, быццам похапкам перагортвае старонкі кнігі, дзе важна хутчэй патрапіць на патрэбныя радкі. Аўтобус збочвае


Скачать книгу