Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч

Читать онлайн книгу.

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч


Скачать книгу
брата свайго» (Першае Яна 3:11,12).

      Сусьветны патоп і яго наступствы. Ноеў Завет

      Патоп

      Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў… (Псалтыр 1:1)

      Адам і Ева не змаглі ўтрымацца ад адзінай спакусы – пладоў Дрэва пазнаньня. Іх нашчадкі, папаўшы ў «Сад зямных асалодаў», напоўнены спакусамі, паддаліся гэтым спакусам. Біблія папярэджвае, што з-за чалавека могуць сказіцца ўсе законы прыроды і ўся зямля можа разбэсьціцца: «Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі. І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі» (Быцьцё 6:11,12).

      Бог перажывае роспач і раскаяньне ад таго, што найлепшае Яго стварэньне, якому Ён падараваў свабоду волі, аказваецца нявартым гэтага высокага дару: «і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім» (Быцьцё 6:6).

      Слова «пашкадаваў» ужываецца ў сэнсе: «зьмяніў стаўленьне», «зьмяніў кіраваньне». Ад кіраваньня, заснаванага толькі на міласьці, любові, Бог перайшоў да кіраваньня з дапамогай суда і пакараньня. Але, Ён сьвядома ратуе праведніка Ноя і яго сям’ю, спадзеючыся на адраджэньне і духоўнае абнаўленьне чалавецтва на новым узроўні – Запавету зь Ім. Імя Ноах азначае на іўрыце «той, хто суцяшае». Ною загадана будаваць Каўчэг. У тэксьце Бібліі дакладна ўказаныя яго парамэтры: «І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзесят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў» (Быцьцё 6:15).

      Будаўніцтва Ноева каўчэга (1519). Рафаэль Санці (1483—1520). Музэі Ватыкана (фрэскі). Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1993 годзе

      Старажытнаўсходні «локаць» складае прыкладна 45 см; такім чынам Ноеў каўчэг меў сто трыццаць пяць мэтраў у даўжыню, дваццаць два з паловаю мэтры ў шырыню і трынаццаць з паловаю мэтраў у вышыню. Гэта было гіганцкае збудаваньне, бо ў ім, адпаведна задуме Божай, павінны былі ўратавацца не толькі Ной і яго сям’я, але і прадстаўнікі ўсяго жывёльнага сьвету, наогул – усяго жывога.

      Як паведамляе Мідраш, будавалі карабель 120 гадоў. Увесь час Ной заклікаў народ да пакаяньня. Але над ім толькі сьмяяліся. Пасьля ста дваццаці гадоў, дадзеных людзям на выпраўленьне, бачачы, што ніхто не пакаяўся, апрача Мафусаіла (дзед Ноя) і Ноя, Бог даў чалавецтву яшчэ сем дзён (гэта час жалобы па Мафусаілу, які памёр перад самым патопам). Але і гэта не мела ніякага выніку. «Што тычыцца Ашэма (Ашэм, дакладней – га-Шэм, – замена ў юдэйскай традыцыі невымаўляльнага Тэтраграматону – Сьвятога Імя Бога), то Ён правёў гэтыя сем дзён у смутку, аплакваючы чалавецтва, якое адмовілася скарыстаць усё тое хараство, якім Ён хацеў яго абдарыць. Пасьля сямі дзён жалобы Бог канчаткова вырашае пакараць чалавецтва: «І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоньня зямлі людзей, якіх Я стварыў, ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных вынішчу; бо Я пашкадаваў, што стварыў іх» (Быцьцё 6:7).

      Будаўніцтва Ноева


Скачать книгу