Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич

Читать онлайн книгу.

Плошча Перамогі - Ольгерд Бахаревич


Скачать книгу
Знайшоў цацку!»

      Малы адпусьціў прыклад – і, скарыстаўшыся тым, што рукі ў Лёксы былі занятыя, прыпусьціў у поле. Сеў там, дастаў жалейку і зноў завёў:

      «Кароль сабраўся на вайну,

      Абразы не сьцярпеў!»

      Даганяць яго было бессэнсоўна. Лёкса закінуў стрэльбу на плячо, сунуў у кішэнь кавалак шынкі, прычапіў біклажку.

      «Ладна, – махнуў ён рукой. – Я і сам вінаваты. Кінуў зброю дзе папала. Усё, дзядзька, пайду я… Бывайце здаровы… Мо пабачымся калі. Але чакайце. Ці ня ведаеце, дзядзька, як там у песьні далей?

      Бо прывязуць мяне вясной

      Бяз ног з прагнілай галавой!

      І сто таварышаў са мной!

      А вось далей як? Не магу ўспомніць. Гэта ж старая салдацкая песьня. Дык мо чулі?»

      «Ня чуў, – хутка прамовіў палясоўшчык. – Ты ідзі ўжо, вястун. Ідзі».

      «Ясна. Дзе тут самая блізкая дарога?»

      Палясоўшчык паказаў яму на шырокі луг, які сьцяліўся проста за хатай і спускаўся да лесу.

      «А там празь лес як ні пойдзеш, на дарогу выйдзеш. Направа ня збочваючы – і ўвечары пабачыш прадмесьце… Ідзі, вястун».

      Лёкса моўчкі кіўнуў. Насунуў на галаву пакамечаную трывуголку. І тут жа паненка Вераніка падбегла да яго і сунула яму ў нагрудную кішэнь дзьве жоўтыя краскі. Ён адчуў, як чырванее. Што робіцца зусім, як яна. Зірнуў на яе грудзі пад сукенкай, нахабна, пажадна, каб схаваць няёмкасьць. І рушыў да лугу, ступіў на сатканы з былінак і красак дыван, пайшоў, колючы ногі, грудзьмі рассоўваючы траву, што рабілася ўсё вышэйшай. Азірнуўся. Уся сям’я стаяла на ўзгорку ля хаты і глядзела на яго. Ніхто не махаў рукой – і ён вырашыў, што абышоўся зь імі занадта жорстка.

      «Злы ты стаў, Лёкса, – падумаў вястун. – Не, праўду казаў Станя-пекар. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш…»

      Ён разьвярнуўся і ў нейкім дзіўным парываньні памахаў ім сам.

      «Мо і вернецца ваш Міха! Хай вернецца!»

      Яны ня сталі махаць яму ў адказ. Пэўне, не пачулі, што ён крыкнуў.

      Над лугам гуляў моцны вецер, прычэсваў лагчыну, далятаў да лесу – і адразу вяртаўся, нібы трапіў у клетку. Лёкса павярнуўся і пайшоў праз высокую траву, прытрымліваючы стрэльбу і паглядваючы на краскі ў нагруднай кішэні. Дзьве жоўтыя краскі. Яму ўсё падавалася, што нехта ідзе за ім сьледам. Але ён не абарочваўся. Выклікаў перад сабой твар Веранікі. І гнаў ад сябе, гнаў – і зноў клікаў. Уяўляў сабе яе вострыя локці, голую сьпіну, выраз сіняй сукенкі. І як яна вусны аблізвала… Нібы рыхтавалася да чагосьці. Чагосьці важнага. Чагосьці, пра што ведалі толькі яны двое. Чамусьці ў яго зьявілася адчуваньне, што ён яшчэ вернецца сюды, у гэтую хату.

      «Пане вястун! – пачуў ён раптам яе голас, прынесены ветрам. – Лёкса!»

      Ён не абярнуўся. Ведаў, што гэта насланьнё. А яшчэ змора і сьлівовічка.

      «Лёкса Шпуль!»

      Тады ён абярнуўся. Яна ішла проста на яго праз траву, нібы па вадзе.

      «Вы што гэта… – сказаў ён з радасьцю. – Вы дамоў ідзіце… Вам гэта… Вы….»

      Луг, падавалася, падымаўся ўсё вышэй.


Скачать книгу