Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Читать онлайн книгу.Рудаш.
Улада загадкава ўсміхнулася, адным спрытным рухам зноў раскрыла каштоўнасць і паклала на стол. На белым фоне іншапланетныя дзеці са здзіўленнем убачылі маленькую рудую істоту, а побач – некага вялікага, карычневага.
– Хто гэта? – запыталася Сінька, разглядаючы малюнак.
– Наколькі я разумею, лісачка Красуня і мядзведзь.
– Ты іх ведаеш? – удакладніла Зялёнка.
– Пакуль што не, але хачу пазнаёміцца, – адказала дзяўчынка.
– І мы хочам. Але як іх знайсці? Дзе яны жывуць? – распытвалі Мінола і Рудаш.
– Прама тут, у гэтай каштоўнасці! – падміргнула Улада.
– Колькі таямнічасці! Растлумач ужо, што тут да чаго! – падскоквала ад нецярплівасці Зялёнка.
– Што за цуд і як ім карыстацца? – імкнулася высветліць Сінька.
– Гэта кніга, сябры мае!
– Вельмі цікавая рэч! – нарэшце выказаўся і Вухуцік. – Памятаю, калі ў мінулы раз я гасцяваў на Зямлі, мы з Уладай чыталі кнігі. Гэта ж цэлы сусвет! Там цудоўныя гісторыі, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды… Мне так падабалася па вечарах перад сном слухаць казкі! Дарэчы, вандрульня́, у якую мы з вамі любім гуляць, была ў адной з кніг.
Улада пагартала новую кнігу і задаволена паведаміла:
– І тут ёсць забаўка! Называецца «Квэст па Дзівосным лесе». Абавязкова згуляем вечарам! «Прыгоды лісачкі Красуні» пачнём чытаць сёння ж, але адной кнігі мала. Што б нам яшчэ ўзяць? Выбірайце, сябры!
Вухуцяне выскачылі з заплечніка на стол, каб лепш разгледзець скарбы. Яны падымалі вокладкі, шапацелі старонкамі, спрабавалі ўтвараць такі ж вадаспадзік, як захавальніца скарбаў, разглядалі малюнкі, нюхалі новы для іх водар друкарскай фарбы.
– Давай возьмем кнігу пра гэтага хлопчыка! – хутчэй загадала, чым прапанавала Сінька, паказваючы на бліскучую вокладку, з якой пазіраў сімпатычны хлопчык з сінімі валасамі і яркімі вачамі валошкавага колеру.
– Выбар відавочны! – хмыкнула Зялёнка. – Сінька выбрала героя з сінімі валасамі! Закахалася?
– Абы-што менціш! – прабубнела ў адказ сяброўка. – Проста там вандрульня́ ёсць!
– Не спрачайцеся, абавязкова возьмем! – прыміральна сказала Улада. – Назва інтрыгуе: «Знаёмцеся – #Падабай..к@!»
– Я выбіраю вось гэту! – сказала Мінола, разглядаючы незвычайныя малюнкі. – Так хочацца даведацца, пра што гэтыя казкі!
– «Загадка прынцэсы Агнэсы», – прачытала назву Улада. – Бяром!
– Мне вось гэтую прачытаеш! – Зялёнка дзелавіта падсунула кнігу «Казкі Сіняй падушкі».
Улада ўсміхнулася, паклала выданне ў агульны стос і звярнулася да Вухуціка і Рудаша:
– А што выбралі нашы хлопчыкі?
– Кнігу-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» і жахліўчык «Прывід з хутара. Жудасная ноч», – хорам адказалі тыя.
– Выдатна, я ў мінулыя разы хацела ўзяць, ды яны заўсёды на руках былі. Упалявала нарэшце!
Улада падышла да паліцы, зняла з яе вялікую яркую кнігу і сказала:
– Возьмем яшчэ энцыклапедыю