Планета ў падарунак. Людмила Рублевская

Читать онлайн книгу.

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская


Скачать книгу
і сама сабе здавалася дзяўчынкай, якой паказалі прыгожую цацку, але ў рукі не далі, толькі паказалі… «У гэтым мястэчку цяжка згубіцца, – цешыла яна сябе думкай, – дый, нарэшце, заўтра зноў прыйду на гэты пляж». Ёй хацелася, каб гэтае нечаканае знаёмства мела працяг. І штосьці ёй падказвала, што яно гэтак і будзе.

      І яна не памылілася ў сваіх адчуваннях. Назаўтра сабралася на пляж раней звычайнага і як толькі звярнула са сцежкі, спрэс парослай кураслепам ды асакой, і выйшла на пясчаны бераг Ясельды, адразу ж угледзела Гнатко. Ён сядзеў на тым самым месцы, дзе ўчора ляжала коўдра, і таксама заўважыў яе, бо прыўзняўся, памахаў рукой. А яе ахапіла няўцямнасць: штосьці тут, на гэтым пляжы, не гэтак, як учора, штосьці змянілася – перад ёю ляжала, бы вымерлая, пясчаная роўнядзь. Хаця не, вунь там мажная жанчына з трыма дзецьмі, і ўсё! Акром гэтых чатырох і Гнатко – ні душы, пра гэта яна і спыталася, калі падышла да яго.

      – Падобна на прыродны катаклізм, – сказала жартам. – Учора тут проста ўсё кішэла людзьмі, а сёння бы вымерла… Мёртвы пляж. Што здарылася?

      – Лета адыходзіць. Студэнты падаліся ў свае вучэльні, школьнікі таксама ўпрытык са школай, дый прырода… Пасля абеду абяцаюць дождж, і, думаю, будзе.

      Пакуль яна рассцілала коўдру на пяску, з сумкі выкацілася некалькі яблыкаў.

      – Хочаш? – паказала позіркам на іх. – Гэта белы наліў.

      – Бачу, – адказаў ён, але яблык не ўзяў.

      – Адвярніся, – папрасіла яго. – Трэба распрануцца.

      – Сёння не так спякотна, можна і ў шортах.

      Але яна сцягнула іх, кінула паверх і майку.

      – Слухай, а дзе твая адзежа? Ты размясціўся ў нейкім іншым месцы?

      – Не-е, усё маё валяецца недзе тут з мінулага года.

      – Хочаш сказаць, што адно і робіш, што бавішся на пляжы?!

      – Хм-м, – толькі і адказаў ён, прысаджваючыся побач.

      Ёй хацелася распытаць, дзе ён працуе, з кім і на якой вуліцы жыве ў гэтым мястэчку, але замест гэтага сказала, расцягваючыся на коўдры:

      – Дык ты кажаш, што сёння павінен быць дождж? І не дзіўна! Сённяшні дзень і заўтрашні – тая самая мяжа паміж летам і восенню, і я на гэтай мяжы нарадзілася. Сёння – мой дзень нараджэння! Можаш пачынаць віншаваць… Прымаю пажаданні, а магу і букеты… Я – Дзева! Дзевы любяць кветкі.

      Яна бачыла, што па ягоным твары прабег цень разгубленасці, і падахвоціла:

      – Урэшце, проста вазьмі і пацягай мяне за вушы, як у дзяцінстве.

      Ён вагаўся, потым пахітаў галавою:

      – Лепш кветкі. На тым беразе цэлы зараснік лотаці. Пялёсткі бы ў лотаса. Незвычайна буйная лотаць. У нас тут яе, бывае, завуць жоўтай лілеяй. Я мігам!..

      І ён ускочыў, шпарка пайшоў да ракі.

      – Чакай, Гнатко!

      Ён азірнуўся, прыпыняючыся.

      – А калі твой дзень нараджэння?! Ты хто па гараскопе?

      Ён не адказваў, адно глядзеў на яе, потым нагнуўся, выхапіў з-пад ног нейкі пруток і праз колькі крокаў штосьці хутка пачаў пісаць на вільготным пяску.


Скачать книгу