Планета ў падарунак. Людмила Рублевская

Читать онлайн книгу.

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская


Скачать книгу
Аказалася, што ў яе ніякая не астма, а рак. Ён павінаваціўся, папрасіўся назад, і Галка прыняла яго. І цяпер вось глядзела, думала: «Што за жыццё такое?! Дурное жыццё! Лагуцкі старэе, грошы як прыходзяць, так і сыходзяць! Брат звоніць, маці зусім аслабла. Сама ўся раздражнёная, знерваваная… Цёткі Мані даўно няма, хата ейная спушчана за бясцэнак, і па начах усё сніцца і сніцца лотаць…»

      Вока Сусвету

      Ліна яшчэ раз набрала нумар сяброўкі, і зноў у трубцы гучалі доўгія гудкі: да тэлефона ніхто не падыходзіў. Сяброўка павінна была дамовіцца наконт сустрэчы з прафесарам-анколагам Тамарай Максімаўнай Даманеўскай, і ці дамовілася? Але што цяпер гадаць? І яна пайшла ў спальню. Муж ляжаў у ложку з газетай у руках. Яна падумала, што і заснуць адразу не давядзецца: будзе шамацець старонкамі. Але муж адклаў газету, спытаўся:

      – Так і не дазванілася?

      – Можа, тэлефон адключылі, позна ўжо. Я зачыню балконныя дзверы?

      – Не чапай, горача тут. – І дадаў: – На дварэ бы й не сярэдзіна верасня, каб хоць дождж які. – Ён пачакаў, пакуль яна ляжа, павярнуўся да яе. – А навошта табе сустракацца з Даманеўскай? Што гэта зменіць? Ехаць трэба ў Магілёў.

      – Хм-м, ехаць… Ну і што – я паеду, пасяджу каля ложка… Я ўжо ездзіла. Яму ж дыягназ не пераменяць. Трэба паслухаць, што тут, у Мінску, спецыялісты скажуць. Там выпісалі з бальніцы – і ўсё, медыцына бездапаможная, няхай памірае дома. Дык што, і сядзець склаўшы рукі, збіраць грошы на пахаванне? А раптам і тут што-небудзь прапануюць? Яму ж чамусьці абпраменьванне не рабілі. Мне трэба біць ва ўсе званы, у мяне адзін брат, і ў яго – рак!

      Ён уздыхнуў.

      – Проста пракручваю варыянты як лепш, а ты адразу ў крык. – Адвярнуўся, зноў узяў у рукі газету.

      Яна таксама адвярнулася і ажно прыўзняла галаву… У праёме расчыненых балконных дзвярэй пабачыла зорачку. Зорачка ўплывала ў пакой… «А гэта што яшчэ за дзіва? – падумала яна. – Рыхтык такія ўспыхваюць, калі запальваеш бенгальскую свечку», – і прашаптала:

      – Коля… Коля…

      – Я сваю думку выказаў, – адгукнуўся ён. – Потым шкадаваць будзеш, чаму не паехала, не пабыла з ім хоць некалькі лішніх дзён.

      А зорачка рухалася, рухалася… Вось яна падплыла да карціны, што вісела на сцяне насупраць ложка, на імгненне прыпынілася, быццам яе зацікавіў намаляваны на палатне хутар: хата, крытая саломаю, і кладка цераз невялікі ручай… Потым зорачка ўспыхнула, стала больш яркай і ўвайшла ў карціну. І адразу ж стаў знікаць той хутар… На палатне з’явілася Вока, самае сапраўднае ясна-блакітнае Вока з блішчастаю чорнаю зрэнкаю. Яно запоўніла сабою ўсю карціну і было жывым. Жывое Вока. Яна адчувала на сабе позірк. Дрыжыкі пабеглі па скуры. Прыціснулася да мужа:

      – Коля… Коля, там – Вока.

      Ён адкінуў газету. Яна бачыла, як павольна згасае Вока. На карціне зноў праяўляўся хутар – хата, ручай, кладка…

      – Коля, ды павярніся ж ты! Я толькі што бачыла вялікае Вока там, на карціне… Яно засталося ў ёй, хоць і згасла. Яно глядзіць на нас.

      Ён павярнуўся, абняў


Скачать книгу