Планета ў падарунак. Людмила Рублевская

Читать онлайн книгу.

Планета ў падарунак - Людмила Рублевская


Скачать книгу
і цяпер раніцай, калі пазваніла, каб павіншаваць яе, пасля звычайных у такіх выпадках слоў павучальна сказала: «Калі ёсць хто, дык сябровак не запрашай, сяброўкі тут не дарадчыцы… Пакуль цвёрда ўсё не завяжацца, сябровак блізка не падпускай. Адаб’юць! Разлучаць!» Дзівачка маці, што завяжацца? Ёй увесь час здаецца, што, калі б не сяброўкі, яна не заседзелася б у старых дзеўках у сваёй асобнай кватэры. Каб гэтага не здарылася, дзеля яе, уласна кажучы, і рабіўся размен.

      – Ужо не той узрост, каб жыць пры бацьках, – сказала тады старэйшая сястра, – яна знаёмага запросіць, а вы ў шчыліну падглядваць будзеце! Сучасныя мужчыны ў тую хату, дзе старыя бацькі, не пойдуць! Жанчыне ў трыццаць пяць гадоў трэба жыць адной, асобна.

      І маці пагадзілася з сястрою. Гм-м, пагадзілася… Зялёнае… жоўтае… чырвонае… міргаюць вочкі святлафора. Вось што… Яна адвярнулася ад акна. Вячэра? У халадзільніку пельмені гастраномныя, кавалак сыру. Ды што прыдумляць, калі на вакзале ёсць буфет! Можна выпіць кефіру, з’есці які бутэрброд, і не трэба пасля мыць ніякага посуду, толькі апрануцца, прайсціся па свежым паветры… Накінула паліто на хатні халацік – у буфеце ж не распранацца! – хутчэй па звычцы падвяла чорным алоўкам вочы, падфарбавала вейкі. Усё! З пад’езда выйшла не спяшаючыся – дыхаць паветрам, дык дыхаць, – і неўзабаве злілася з людскім патокам, несціханым і мітуслівым (людзі ж тут, на прывакзальнай плошчы, у асноўным прыезджыя), а ёй можна і не мітусіцца, ёй няма куды спяшацца.

      У вакзальным буфеце яна стаяла ў чарзе за высокім мужчынам у скураной кепцы, нацягнутай на самыя вочы, і звярнула на яго ўвагу толькі таму, што ён моўчкі прапусціў яе ўперад.

      – Вы што? – не зразумела.

      – Хм-м… нічога! Я не спяшаюся.

      – Я таксама… – Але звярнулася да буфетчыцы: – Кефір, адну шклянку, і два бутэрброды з сырам.

      – Кавы з малаком не бярыце, – пачулася ззаду. – Лепш мінералку. Кава халодная.

      Гаварыў мужчына ў скураной кепцы, яна гэта адчула не азіраючыся.

      – Што далей? Два бутэрброды з сырам?.. – нецярпліва паўтарыла прадаўшчыца.

      – Каву з малаком і яшчэ пірожнае. Можна эклер.

      Падала прадаўшчыцы грошы, з талеркай і шклянкай кефіру пайшла да свабоднага століка. Кава! Яшчэ трэба ўзяць каву!

      – Ваша рэшта і кава. – Мужчына ў кепцы паставіў на столік шклянку з кавай, паклаў побач рэшту, пайшоў да стойкі. Праз хвіліну вярнуўся са шклянкай мінеральнай вады.

      – Вы не супраць? Дарэмна адмовіліся ад мінералкі…

      Патхнула тытунём. Яна зрэдку і сама была не супраць узяць цыгарэту, але тут быў нейкі асаблівы непрыемны рэзкі пах. Моўчкі адглынула са шклянкі з кефірам.

      – Значыцца, не супраць?

      Ёй хацелася абурыцца: нельга ж быць такім неадчэпным! Падняла вочы. Мужчына шырока ўсміхаўся. Зубы былі пракураныя ці мелі жаўтаваты колер ад прыроды.

      – А вам пасуе.

      – Што пасуе?

      Яна не хавала раздражнення. Узяць і перайсці за іншы столік? Столікі ўсе занятыя… Зноў падняла


Скачать книгу